Плюхані́на ’плюхота’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плю́хацьхлюпаць’, магчыма, у выніку кантамінацыі плюхота і хляпані́на.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цёпкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Шлёпаць, ідучы па гразі, вадзе і пад.; хлюпаць. Зірнуў [Алесь] па звычцы на сонца і праз момант ужо цёпкаў па балоце, задаволены тым, што на гэты раз Кастусь яго не перахітрыў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слюпата́ ‘вялікая слота’ (люб., Нар. словатв.). Кантамінацыя слота (гл.) і хлюпаць (гл.); параўн. таксама хлю́па ‘слота, непагадзь’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захлю́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абпырскаць, абліць вадой, граззю і пад. Ядзя стаяла, абтрасалася, нібы мокрая курыца. — Захлюпаю падлогу, — апраўдвалася яна. — Бач, як цячэ... Новікаў.

захлю́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць хлюпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Лыпаць, моргаць (вачамі). Бацька маўчаў і сонна плюскаў вачыма. Хомчанка. Іра плюскае вачыма і паказвае мне: маўляў, выходзь і чакай. Сабаленка.

2. Хлюпаць, плюхаць, плюхцець. Пад нагамі плюскала вада. Пянкрат.

3. Іран. Цалаваць, цмокаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плюшча́ць ’бурна цячы’ (Сцяшк. Сл.), плюшчаць ’цячы (аб крыві), ліць ліўнем’ (Нас.), ’патроху выцякаць’ (Варл.), ’плюхаць’, ’моцна цячы’ (Юрч. Вытв.), ’моцна хлюпаць’ (мсцісл., З нар. сл.), плюшчыць ’плюхаць, хлюпаць (у ботах)’ (шчуч., Сцяшк. Сл.); плюшчэнне ’моцнае плюханне, цячэнне, вада’ (Юрч. CHJ1). Укр. плющати ’плёскаць’, рус. дыял. плюшчать ’хвастаць, ісці (аб дажджы)’, ’мокнуць, кепска зажываць’: польск. pluszczeć, pluszczyć ’цячы струменем, плысці з плёскам, хлюпаць’. Узыходзіць да прасл. *ріʼт0‑ё‑(і/рГшкаіі/рГ№кпоіі > плюскаць! (гл.). Форма з націскным э. відаць, запазычана з польск. мовы, гл. Цвяткоў (Запіскі, 56), а таксама Банькоўскі (2, 613), дзе pluszczeć ’плёскаць’ (з XV ст.). Сюды ж, магчыма, *плюшчэць (плюшчыць) ’быць напоўненым., кішэць’: лес плюшчыць ваўкамі (зэльв., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таля́паць ’клекатаць (пра бусла)’ (віц., Жыв. св.), як і ўкр. таля́пати ’пляскаць, хлюпаць’, чэш. tlapati ’ступаць, крочыць, шлёпаць’ гукапераймальнага паходжання, параўн. ЕСУМ, 5, 508; Махэк₂, 645.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расхлябяста́цца ’разрагатацца’ (Сл. рэг. лекс.). Да экспрэсіўнага дзеяслова з шырокай семантыкай хлябястаць (гл.), параўн. варыянт з “іканнем” хлібістаць (chlibistać) ’хлюпаць (пра ваду); рагатаць’ (Варл.), варыянт хлябаць, хлябтаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахлю́пісты (нахлібпыстый) ’занадта нахілены ўніз’ (драг., З нар. сл.). Да хлюпаць ’падаць’, хлюплы ’прысадзісты, нізкі’, параўн. семантычна падобнае спидзісты ’пахілы, схілены’ ад абдаць; звязана з нахлу́піць ’насунуць’ (Растарг.) з іншым варыянтам кораня *xlup‑ гукапераймальнага характару, параўн. Махэк₂, 200. Гл. ахлу́п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лепяста́цьхлюпаць, булькаць’ (Ян.). Рус. паўн.-дзвін. лепестать ’балбатаць, пляткарыць’. Утворана ў выніку пашырэння асновы інфіксам ‑с‑ (< прасл. ‑s‑) для перадачы гукапераймальнасці і экспрэсіі. Ад лепятаць (гл.). Іншае пашырэнне асновы ў лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.). Ад асновы leре ўтворана і стол. лёпець ’слота, снег з дажджом’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)