бахва́лка выхваля́ка, -кі ж., хвалько́ нескл., ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бахва́л прост. выхваля́нка, -кі м., хвалько́, -ка́ м., самахва́л, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хвасту́н разг. хвалько́, -ка́ м., самахва́л, -ла м., выхваля́ка, -кі м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хвасту́нья ж., разг. хвалько́, -ка́ м., самахва́лка, -кі ж., выхваля́ка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсмяя́ць, ‑смяю, ‑смяеш, ‑смяе; ‑смяём, ‑смеяце; зак., каго-што.

Паказаць што‑н. (прывычку, учынак, рысу характару, манеру гаварыць і пад.) у смешным выглядзе; высмеяць. Мы абсмяялі свайго сябрука: — Хвалько! Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выхваля́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ляцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той (тая), хто любіць выхваляцца; хвалько. Так ненатуральна прагучала гэтае слова, што партызаны маглі палічыць Лявонку за выхваляку. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́шлы, ‑ая, ‑ае.

Нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў. Толькі той, каго хвалько Палічыў апошнім, Пасміхаўся ў вус тайком Над суседам пошлым. Калачынскі. // Які мае ў сабе што‑н. непрыстойнае. Шаліма хацеў аблаяць Карабу за пошлыя здагадкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ґімо́рахвалько, задавака’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., звязана з рус. кики́мора ’пачвара’. Параўн. і гімо́ры ’капрызы’ (Жд. 1). Хутчэй, можна меркаваць, ёсць сувязь з гу́мар (: *гуморы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахвала́ ’добры водзыў, адабрэнне’ (ТСБМ). Да па‑ (< прасл. po‑) і хвала, хвалі́ць (гл.). Сюды ж пахвальба́ ’выхваляванне, самахвальства’ (ТСБМ), пахвале́йкохвалько’ (зэльв., Сл. ПЗБ), ашм. пахвалі́ўка ’тс’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Развашапру́дзіць, развашапру́джываць ’выклікаць задаванне, вычварэнне’, ’пачаць задавацца, вычварацца’ (Юрч. СНЛ), вашапру́дствавацъ, вашапру́дствавацца ’задавацца, вычварацца’. Ад вашапру́дзіцца (літаральна ад вошы і прудзіць, гл.) ’вычышчаць вашэй’, ’фанабэрыцца’, вашапру́д ’вашывец’, ’хвалько, фанабэрыста’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)