Вяле́бныхвалебны; прападобны’ (Нас.), вяле́бнасць (Нас.). Ст.-бел. велебный, велебность (з XV ст.; Булыка, Запазыч.). З польск. wielebny, wielebność ’тс’ (Кюнэ, Poln., 113; Булыка, Запазыч., 59). Параўн. ве́льбіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыфіра́мб, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі — урачыстая харавая песня ў гонар бога Дыяніса. // Хвалебны лірычны верш.

2. перан. Перабольшаная пахвала; усхваленне. Табе складаю дыфірамб, Пяро маё — таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб. Танк.

•••

Пець дыфірамбы гл. пець.

[Грэч. dithyrambos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панегі́рык ’у Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага; празмерна хвалебны водзыў аб кім-, чым-н.’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 75), з рус. панеги́рик ’тс’, дзе праз польск. panegiryk з лац. panēgyricus < грэч. πανηγυρικός: πανήγυριθ ’усеагульны народны сход’ (гл. Фасмер, 3, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панегі́рык, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага.

2. Празмерна хвалебны водзыў аб кім‑, чым‑н. [Генадзь:] — Яна [Міхаліна] прамову рыхтуе ў гонар завуча. Урачысты панегірык. Шамякін. // Пра літаратурны твор, які з’яўляецца хвалебным водзывам аб кім‑, чым‑н., пахвалой каго‑, чаго‑н. Панегірыкам, напрыклад, можна назваць рэцэнзію, у якой даецца занадта завышаная.. ацэнка таму ці іншаму літаратурнаму твору. А. Макарэвіч.

[Грэч. panēgyrikos (logos) — прамова на ўрачыстым сходзе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)