фарысе́й, ‑я, м.
1. У Старажытнай Іудзеі — член рэлігійна-палітычнай партыі, якая абараняла інтарэсы заможных і вызначалася фанатызмам і крывадушшам.
2. перан. Ханжа, крывадушнік. [Лабановіч пра сябе:] А ён... проста — манюка, хітрэц, фарысей, ашуканец,.. фальшываманетчык, бо выдае сябе не за тое, што ён ёсць... Колас.
[Ад стараж.-яўр. pārāš.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пустаме́ля ’балбатун, несур’ёзны чалавек’ (ТСБМ; міёр., З нар. сл.), пустоме́ля ’тс’ (ТС), а таксама пустамол ’тс’ (Цых.), сярод пісьменнікаў апошнюю форму ўжываюць М. Лупсякоў, І. Шамякін; сюды ж укр. пустомо́лка ’ханжа’, рус. пустоме́ля ’балбатун’. Ад пусты́ (гл.) і мало́ць (гл.); паводле Сабалеўскага (Лекции, 186), *меля — дзеепрыметнік ад малоць. Гл. Фасмер, 3, 411; параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
свято́ша, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Іран.
1. Чалавек, які прытвараецца і выдае сябе набожным; ханжа. Дзе бог, там і распуста, — Пад крыльцам божым бруд ямчэй хаваць. Святошы ўмеюць шырму святасці саткаць Даволі густа. Корбан. Веруючым карысна ведаць сапраўдны твар гэтых [карыслівых і хцівых] святош. «Звязда».
2. Разм. Пра ціхага, сціплага чалавека. — А ну яе! Святошу з сябе выстаўляе! Нават жартаў не разумее! — адказаў.. [Казак], мацаючы шчаку. — Дай закурыць, Барташэвіч, братка. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бі́гус ’бігус, сечанае мяса’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.); пераносна ’ханжа, крывадушнік’ (Гарэц., Др.-Падб.). Укр. бігос ’смажаная капуста з салам’, рус. би́гус. З польск. bigos ’тс’ (а гэта з ням. Beguß; Латання, РФВ, 1, 262; Міклашыч, 13; Фасмер, 1, 164, або з ням. Beiguß; Шалудзька, Нім., 22). Гл. Кюнэ, Poln., 44; Шалудзька, Нім., там жа, і прыведзеную вышэй літ-py (няпэўна Брукнер, 27, які першакрыніцай лічыць ням. Bleiguß ’кавалачкі волава’). Параўн. ст.-бел. бигос ’рагу’ (XVII ст., Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)