Кра́ўпіца ’чальгак вербалісты, Lythrurn salicaria L.’ (Кіс.). Верагодны балтызм, аб чым у першую чаргу сведчыць дыфтонг у корані. Магчыма, да літ. kraupus ’няроўны, шурпаты’ і інш. (гл. Фрэнкель, 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аршэ́нец ’нязлосная лаянка да блізкага чалавека’ (тураў., Выгонная, вусн. паведамл.). Няясна, магчыма, ад літ. aršùs ’суровы; благі’, ’горшы’ (LKŽ, Фрэнкель, 16–17) і яго паходных (ařšiai, aršỹn), але супраць геаграфія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брызґу́ль ’палачка для вязкі снапоў’. Запазычана з літ. мовы. Параўн. літ. bruzgùlis ’дубінка’. Гл. Смулкова, Лекс. балтызмы, 40; аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1, 60. Сюды ж брызгу́ль ’дзеравяны гаплік’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэзгуль ’прыпрэжка ці ворчык’ (Дразд.). Як і брызґу́ль ’палачка для вязкі снапоў’ (гл.), запазычанне з літ. bruzgùlis ’дубінка’ (ці іншага літ. слова гэтай групы; да літ. сямейства слоў гл. Фрэнкель, 1, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыха́ ’нязначная колькасць’ (ТСБМ, Сержп. Ск.). Укр. криха, рус. кроха, ст.-рус. кръха ’тс’. Параўн. літ. krušà ’град’, лат. krusa ’тс’, літ. krùšti ’крышыць’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш верагодныя (Бернекер, 1, 630; Траўтман, 143; Фрэнкель, 302).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акэ́шкаць ’ачысціць’ (Шат.), няясна, гл. кешкацца ’варушыцца’. Магчыма, запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. kèkšti, keškù ’біць, штурхаць’ і kẽgždalas ’мякіна, высеўкі’. Калі акэшкаць азначала ’ачысціць зерне’, тады два значэнні беларускіх слоў можна аб’яднаць. Фрэнкель, 236, 234.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́лька ’тарфянік’ (швянч., Сл. ПЗБ). Выводзіцца з літ. pélkė ’тс’ (Грынавяцкене і інш., там жа), сюды ж лат. pel̃ce, peļ̃ķe ’балота’, прус. pelky ’тс’, суадносныя з pìlkas ’шэры’ (Фрэнкель, 567), пялёсы (гл.), параўн. Неўская, Балт. терм., 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́кнуць ’згінуць, страціцца’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. клякнути ’замерзнуць, задубець, засохнуць’, рус. клякнуть ’тс’, клёкнуть ’змарнець’. Параўн. літ. klękli ’гусцець, замярзаць’. Фрэнкель (268) параўноўвае гэта літоўскае слова з рус. клёк (гл. клёкъ). Суадносіны ўсходнеславянскіх і літоўскіх форм няясныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бліндзя ’вярба, іва, Salix caprea’ (Маш., Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50). Польск. дыял. blindzia ’тс’. Запазычанне з літ. bliñdė, blindìs і да т. п. (Варш. сл., 1, 166; Урбуціс, там жа). Да літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́рґаць, жа́рґаць, жы́рґаць ’пераступаць, пералазіць, скакаць, крочыць’ (Сл. паўн.-зах., мядз., Нар. словатв.). Зважаючы на выбухное ґ і распаўсюджанне, з літ. žer̃gti, žir̃gti ’расставіць ногі; сесці на каня’, аб якіх гл. Фрэнкель, 1301, 1303, 1291. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)