тры́зніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца; незак.
Здавацца, уяўляцца; вярзціся.
Гэта яму трызніцца.
|| зак. прытры́зніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мро́іцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., мро́іцца; незак., каму і без дап.
1. Уяўляцца ў думках, здавацца.
2. З’яўляцца ў снах, сніцца.
Мрояцца жахі.
|| зак. прымро́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Мярэшчыцца, мерэшчыцца ’здавацца, уяўляцца’ (браг., З нар. сл.; в.-дзв., Шатал.; ТС). З рус. мерещиться ’тс’, якое з прасл. merk‑sk‑ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 603).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ба́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.
1. з кім. Бачыць адзін аднаго, сустракацца.
Б. з сябрамі.
2. Успрымацца зрокам, быць бачным.
Удалечыні бачацца абрысы гор.
3. Паўставаць у думках, уяўляцца.
Будучае ўжо добра бачыцца.
|| зак. уба́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца (да 1 і 3 знач.) і паба́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мле́віцца ’думацца, здавацца, уяўляцца’ (паўн.-усх., КЭС). Да прасл. mьněti (Фасмер, 2, 633). Параўн. рус. мниться, ст.-рус. мьнѣние ’падазрэнне, дапушчэнне’, вяц. мле́нье ’тое, што здаецца, уяўляецца’. Мена мн‑ > мл‑ і ў балг. мля, мня ’мяркую’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тры́зніцца, ‑ніцца; незак.
Здавацца, уяўляцца; вярзціся. [Пранук:] — Адчапіся! Відаць, не выспалася як след, дык табе [Палашка] і трызніцца нешта ўваччу. Лынькоў. [Курту] трызніцца, што ён зусім і не цывільны, а салдат, што на ім не чорны ў белую палоску гарнітур, а мышынага колеру з вузкімі пагончыкамі на плячах салдацкі мундзір. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мро́іцца, мроіцца; незак., каму і без дап.
1. Уяўляцца ў думках; здавацца. І мроіцца ў напаленым прасторы Усмешка з-пад пракураных вусоў. Лось. [Любе] мроіўся шчэбет і здавалася, што спявае ўвесь лес. Няхай. Аўгусту Эрнэставічу мроіцца, што вось-вось з-пад ядлоўцавага куста высунецца руля вінтоўкі. Навуменка.
2. З’яўляцца ў снах, сніцца. Прыемна і мякка цікае гадзіннік, і ў салодкай дрымоце мрояцца розныя сны. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́рыцца, ма́рыцца; незак.
1. Уяўляцца, здавацца ў думках. Мне марыцца: Нібыта той дарогаю З адвечнасці вярнуліся гады... Кляшторны.
2. безас. Аб жаданні або мажлівасці марыць. Канец вайне! Вось ён — глыбокі тыл! Як ціха тут! Як марыцца салодка! З. Астапенка.
мары́цца, мару́ся, мо́рышся, мо́рыцца; незак.
1. Таміцца, мучыцца. [Тэкля:] Хай размятуць вас віхуры крутыя, Каб не марыліся нашыя дзеці, Каб не стагналі ў няволі старыя! Глебка.
2. Зал. да марыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́мацца, ‑аецца; безас. незак.
1. Уяўляцца ў думках; здавацца. Не то сніцца, не то думаецца Агею пра тое страшнае, што здарылася з ім у асеннюю раніцу. Крапіва. [Любе] думалася, што з кожнага акна на яе паказваюць пальцамі. Чорны.
2. Аб стане роздуму, разважання, абдумвання чаго‑н. [Косцік] любіць марыць у адзіноце. Тады неяк лёгка і раздольна думаецца. С. Александровіч. Дзе ўзяў бацька ключ, каб адамкнуць хату — аб гэтым не думалася. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ме́рат ’нерат’ (Бяльк.). Да не́рат (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324.
Ме́рат 2 ’д’ябал’ (Уласт). Рус. наўг., цвяр. ме́рет ’тс, нячысцік’. З рус. ме́рек: пск., цвяр. ’трызненне’, ’прывід, здань’, вяц. ’д’ябал’, зах.-рус. мере́кать ’здавацца, уяўляцца’, перм. мерещить ’тс’, вяц. меречить ’намервацца рабіць благое’, балг., макед. мера́к ’моцнае жаданне да чаго-небудзь, цяга, ахвота’. Можна меркаваць, што ‑т у выніку спарадычнага чаргавання ўзыходзіць да ‑k‑ (*мерекʼ > *меретʼ > ме́рат). Да прасл. merk‑/mьrk. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. mérkti ’жмурыцца’, лат. mir̃kšţêt ’маргаць’, гоц. maurgis ’ранак’ (Фасмер, 2, 602 і 605). Паводле Уласта (Крывіч, 4, 1923, 30), звязваецца з мара́ 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)