Нашчэ́нт ’ушчэнт, дарэшты’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’дашчэнту, датла’ (ТС), ’зусім, поўнасцю, канчаткова’ (ТСБМ). Да шчэнт, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дашчэ́нту, прысл.
Начыста, датла, ушчэнт; зусім, поўнасцю. Станцыя, як і паўстанак пад Лашычамі, была дашчэнту разбурана. Хадкевіч. Сотнікаў выпусціў дзесятак снарадаў і разнёс дашчэнту яшчэ два танкі. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знясі́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць бяссільным; аслабець, знемагчы. [Партызан] знясілеў дарэшты, патроны выстраляў, але аўтамата не кінуў. Карпюк. Сем дзён і сем начэй поўз салдат лесам, знясілеў ушчэнт і супакоіўся сярод росных траў і вільготных імхоў. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наўнэт ’вельмі’: Наўнэт спужалася (свісл., Сцяшк. Сл.), ’зусім’ (Адамчык); параўн. на ўнэт ’ушчэнт’ (Сл. ПЗБ), што выводзіцца з польск. wnet ’зараз’ (там жа, 212), у сваю чаргу запазычанага з чэш. hned ’адразу, неадкладна, зараз’ (Брукнер, 627; Махэк₂, 213). Гл. унэт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́трахі ’вантробы’ (гродз., Жыв. НС), перан. ’шматкі’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), пэ́трах ’ашмётак’ (Цых.), на пэтрах: патрушчыў на пэтрах ’ушчэнт’ (Шляхам гадоў, Мн., 1990, 145). Экспрэсіўны варыянт да патрахі́ ’вантробы’ (гл.), параўн. польск. patrochy ’вантробы; неядомыя абрэзкі і адходы з іх’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пакрыць з усіх бакоў чым‑н. ліпкім. Боты абліпаюць граззю. // Шчыльна прылягаць. Мокрая сукенка абліпала стан Сцёпы, яе ўсю калаціла ад холаду. Барашка. Толькі пад дажджом ісці было не дужа зручна: ушчэнт мокрая куртка агідна абліпала цела. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распатро́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Расправіцца з кім‑н., разбіць каго‑, што‑н. [Ермакоў], пачуўшы пра гарматы, загарэўся неадольнай думкай: — «ударыць знянацку, ушчэнт распатроніць і захапіць артылерыю!» Мележ. [Жорка:] — Прама завідкі бяруць: такога бандыта распатроніў ты... Беразняк. // Рэзка раскрытыкаваць каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смести́ сов., прям., перен. зме́сці, мног. пазмята́ць; см. смета́тьI;
◊
смести́ с лица́ земли́ зні́шчыць ушчэ́нт;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мі́талем, мі́талям, мы́талям, мі́тэлем, мі́целлем ’хутка, у момант, мігам, што ёсць сілы’ (Бяльк., ТС, слонім., Жыв. сл.; жытк., Жыв.; рэч., нараўл., Мат. Гом.; Ян.), драг. му́тылём лізтэ (пра адзенне) ’хутка, ушчэнт рвацца, зношвацца’ (Лучыц-Федарэц). Балтызм. Параўн. mituliuoti ’здыхаць’, ’знікаць’, nu‑mituliuoti ’знікнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́песок ‘друз, трэск і інш.’ (ТС), тру̀пасок ‘труха, пацяруха’ (Альп.). Параўн. укр. палес. тру́песок ‘сухія трэскі’, якое ў ЕСУМ (5, 657) лічаць відазмененым тру́сок (гл. труск), што малаверагодна. Хутчэй утворана ад асновы трупех‑ (гл. наступнае слова) у выніку чаргавання х // с і збліжэння канца слова з пясок, параўн. ілюстрацыі: така земля, трупесок, не песок і не глей (ТС). Зыходная аснова прадстаўлена ў польск. дыял. trupa ‘парахно’ (MSGP), рус. трупи́ть ‘драбніць, крышыць’, тру́пья ‘старое, парванае адзенне’, трупъ ‘луска, перхаць’, в тре́пес ‘ушчэнт’ (СРНГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)