ушчэ́нт

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
ушчэ́нт - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ушчэ́нт нареч. соверше́нно; вчисту́ю; вдре́безги; до основа́ния; дотла́; в пух (и прах);

◊ разбі́ць у. — а) разби́ть вдре́безги; б) разби́ть на́голову, разби́ть в пух и прах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушчэ́нт, прысл.

Поўнасцю, зусім, дарэшты, датла. У наваколлі тутэйшых трох вёсак зямля была вельмі няроўная. Дзе вышэй — радзіла добра, дзе ніжэй к балоту — усё ўшчэнт вымакала. Чорны. Згарэла вёска ўшчэнт: ні кала, ні двара не засталося. Якімовіч. Спацеў паромшчык, замарыўся ўшчэнт. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́матацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Знясіліцца, змардавацца.

Выматаўся за дзень ушчэнт.

|| незак. вымо́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вдре́безги нареч. ушчэ́нт;

вдре́безги пья́ный разг. ушчэ́нт п’я́ны;

разби́ть вдре́безги разбі́ць на дру́зачкі (ушчэ́нт).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вдрызг нареч., прост. ушчэ́нт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удру́зг, прысл.

Ушчэнт, па дробныя кускі, часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вконе́ц нареч., разг. ушчэ́нт, дашчэ́нту, дарэ́шты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́голову / разби́ть на́голову разбі́ць нашчэ́нт, ушчэ́нт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вчисту́ю нареч., прост. зусі́м; (окончательно) канчатко́ва; (начисто) на́чыста, ушчэ́нт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)