уця́гнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уцягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушмо́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што ў што.

Шморгаючы, уцягнуць у сярэдзіну чаго-н.

У. шнуркі ў чаравікі.

|| незак. ушмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уця́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уцягваць — уцягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засмакта́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мо́кча; -макта́ны; зак., каго-што.

Уцягнуць, увабраць у сябе.

Балота засмактала чалавека.

Асяроддзе засмактала (перан.).

|| незак. засмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уцягне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. уцягнуць (у 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Уцягнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушмо́ргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Шморгаючы, уцягнуць, працягнуць у сярэдзіну чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

втрави́ть сов.

1. охот. прывучы́ць;

2. перен. уцягну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -мяша́ны; зак.

1. што і чаго. Дадаць, змешваючы.

П. саломы ў гліну.

2. Ублытаць, уцягнуць дарэмна (разм.).

Навошта вы мяне прымяшалі да гэтай справы?

|| незак. прыме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; залы́ганы; зак., каго (разм.).

1. Накінуць што-н. на рогі, шыю (валу, каню), зашмаргнуўшы ці завязаўшы вузлом.

З. карову.

2. перан. Уцягнуць у сваю кампанію.

|| незак. залы́гваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)