апаліты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць апалітычнага; ухіленне ад ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отлы́нивание адві́льванне, -ння ср., ухіле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адне́кванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднеквацца; адмаўленне, ухіленне ад чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отви́ливание разг. адкру́чванне, -ння ср., ухіле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вольт¹, -а, М -льце, м. (спец.).

1. У манежнай яздзе: круты кругавы паварот направа або налева, які выконваецца адным коннікам ці групай іх адначасова.

2. У фехтаванні: ухіленне ад удару праціўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уви́ливание уві́льванне, -ння ср., ухіле́нне, -ння ср., выкру́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уклоне́ние

1. ухіле́нне, -ння ср., адхіле́нне, -ння ср.; адхіне́нне, -ння ср., унікне́нне, -ння ср.;

2. адхіле́нне, -ння ср., ухіле́нне, -ння ср., збо́чванне, -ння ср.;

3. адхіле́нне, -ння ср.;

4. унікне́нне, -ння ср., ухіле́нне, -ння ср.; см. уклоня́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нежада́нне, ‑я, н.

Адсутнасць жадання; ухіленне ад чаго‑н. [Леснічыха] чамусьці гаварыла неахвотна. І ў гэтым нежаданні расказваць пра сябе Язэп адчуваў нейкую таямніцу. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымірэ́нства, ‑а, н.

Разнавіднасць апартунізму ў рабочым руху, заснаваная на палітыцы прымірэння з класавым ворагам, на сціранні класавых супярэчнасцей; згодніцтва. // Ухіленне ад канфліктаў, барацьбы. Прымірэнства з дрэннай якасцю працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсентэі́зм, ‑у, м.

Кніжн. У буржуазных краінах — ухіленне ад удзелу ў выбарах, а таксама сістэматычная адсутнасць на пасяджэннях членаў калегіяльных органаў як выражэнне пратэсту супраць палітыкі тэрору і парламенцкай механікі подкупу.

[Лац. absens, absentis— адсутны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)