Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ухіле́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. ухіляцца — ухіліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухіле́ннен.
1. (адпростагашляхуі г. д.) Ábweichen n -s, Ábweichung f -, -en;
2. (адабавязкаўі г. д.) Úmgehen n -s, Méiden n -s;
3. (адтэмыі г. д.) Ábschweifen n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ухілі́цца, ухілю́ся, ухі́лішся, ухі́ліцца; зак.
1.ад каго-чаго і без дап. Адхіліцца, адсунуцца ўбок, каб пазбегнуць чаго-н.
У. ад удару.
2.ад чаго. Адысці ад прамога напрамку.
Дарога ўхілілася ўлева.
3.перан., ад чаго. Пазбягаючы чаго-н., устараніцца, адмовіцца ад чаго-н.
У. ад прамога адказу.
У. ад абавязкаў.
|| незак.ухіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз.ухіле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
УХІЛЕ́ННЕ АД ВАЕ́ННАЙ СЛУ́ЖБЫ,
прадугледжаныя крымін. законам злачынствы супраць устаноўленага парадку прызыву, воінскага ўліку і нясення ваен. службы. Паводле КК Рэспублікі Беларусь да гэтых злачынстваў адносяцца: ухіленне ад прызыву па мабілізацыі ў ваен. і ў мірны час, у т. л. шляхам сімуляцыі хваробы або праз нанясенне сабе цялесных пашкоджанняў ці падлогу дакументаў; ухіленне ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы; ухіленне прызыўніка або ваеннаабавязанага ад воінскага ўліку; дэзерцірства; ухіленне ваеннаслужачага ад нясення абавязкаў ваен. службы шляхам членашкодніцтва, самавольнае пакіданне месца службы ў баявой сітуацыі і да т.п. За ўчыненне такіх дзеянняў прадугледжаны меры пакарання: штраф, папраўчыя работы, арышт і абмежаванне свабоды на пэўны тэрмін ці накіраванне ў дысцыплінарную вайск. часць, пазбаўленне волі на вызначаныя законам тэрміны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УХІЛЕ́ННЕ АД УПЛА́ТЫ ПАДА́ТКАЎ,
правапарушэнне супраць парадку ажыццяўлення эканам. дзейнасці дзяржавы. Учыняецца шляхам угойвання ці наўмыснага заніжэння прыбыткаў, даходаў, аб’ектаў падаткаабкладання або шляхам ухілення ад падачы дэкларацыі пра даходы і маёмасць, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйных памерах. У Рэспубліцы Беларусь крымін. адказнасць за такія дзеянні прадугледжана арт. 243 КК: вінаваты ў іх можа быць пазбаўлены права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, прыцягнуты да арышту і абмежаванню свабоды, а ў выключных выпадках асуджаны да доўгатэрміновага пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.