упе́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Абл. Утаропіць. Дзеткі зашыліся ў куток і ўперылі вачаняты на пачырванеўшага пана, які скончыў есці. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́таращить сов., разг. вы́тарашчыць, вы́трашчыць, вы́лупіць, мног. павылу́пліваць; обл. вы́тарапіць; (уставить глаза) утаро́піць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уту́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.

Разм. Утаропіць (вочы, погляд). Лідзін твар спахмурнеў. Вясёлая і такая чароўная ўсмешка пагасла. Ліда апусціла галаву, утупіла на момант вочы ў дол. Колас. Утупіў у зямлю вочы Халімон, маўчыць, не варухнецца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упере́ть сов.

1. упе́рці; см. упира́ть 1;

2. перен. (глаза, взор), разг. упе́рці; утаро́піць;

упере́ть глаза́ в сте́ну упе́рці (утаро́піць) во́чы ў сцяну́;

3. перен., разг. (настоятельно указать, подчеркнуть значение) падкрэ́сліць; зрабі́ць упо́р;

4. (украсть) прост. спе́рці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уста́вить сов.

1. (кого, что) разг. уста́віць, мног. паўстаўля́ць; (расставить) расста́віць;

2. (кем, чем) заста́віць, мног. пазастаўля́ць, уста́віць, мног. паўстаўля́ць;

уста́вить по́лку кни́гами заста́віць (уста́віць) палі́цу кні́гамі;

3. (устремить) разг. утаро́піць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уну́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Увабраць у што‑н. (пра галаву). Галя ўнурыла галаву ў пастаўлены каўнер, патупіла вочы, як бы яна не хацела глядзець на кафедру. Сабаленка. Рыжы больш ссутуліўся, унурыў галаву ў плечы. Кавалёў. // Панура нахіліць, схіліць (галаву). Чубар колькі часу чакаў, што адкажа на гэта ваенурач, але той унурыў галаву і сядзеў зноў безуважны. Чыгрынаў. Юрка ўнурыў галаву, здавалася, увесь сціснуўся ў камячок. Настаўніца строга пазірала на яго, думала. М. Ткачоў.

2. Утаропіць у што‑н. (вочы, погляд). Надзейка заірдзелася і ўнурыла вочы ў талерку, але праз момант усміхнулася, падняла чарку, вымавіла: «За маму». Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устреми́ть сов.

1. (стремительно двинуть) уст. накірава́ць, ру́шыць;

устреми́ть ко́нницу на врага́ накірава́ць (ру́шыць) ко́нніцу на во́рага;

2. перен. накірава́ць; (обратить) звярну́ць; (уставить — о взгляде, глазах и т. п.) утаро́піць;

устреми́ть внима́ние накірава́ць (звярну́ць) ува́гу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уткну́ть сов., разг.

1. (упереть во что-л.) уперці; (воткнуть) обл. уваткнуць;

2. (погрузить во что-л.) разг. уткну́ць; (спрятать во что-л.) схава́ць;

3. перен. (неподвижно устремить — глаза, взгляд) упе́рці, утаро́піць;

уткну́ть нос уткну́ць (уваткну́ць) нос;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зразумець, усвядоміць, пазнаць, пасягнуць, паняць, асэнсаваць, разабрацца, разабраць; спасцігнуць, даўмецца, скеміць, уцяміць, сцяміць, скмеціць, змікіціць, раскумекаць, расшалопаць, ушалопаць, утаропіць (разм.); засвоіць, улавіць, дапяць, схапіць, раскусіць (перан.) □ узяць у розум, улавіць сэнс, раскусіць праўду, удзяўбці сабе ў галаву

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

упе́рці, упру, упрэш, упрэ; упром, упраце; пр. упёр, уперла; заг. упры; зак., каго-што.

1. Разм. З цяжкасцю ўпхнуць, уціснуць куды‑н. Уперці рэчы ў чамадан. // перан. Груб. З’есці многа. Закупіў бы рыбы, мяса, Кіло кракаўскай каўбасы, Хлеба белага з паўгорбы І, дальбог, адзін упёр бы! Васілёк.

2. Разм. Унесці, уцягнуць куды‑н. што‑н. цяжкае, грувасткае. Уперці раяль у хату.

3. Шчыльна прыціснуць што‑н. да чаго‑н. канцом, краем, робячы ўпор. Сотнікаў пацягнуўся рукамі з вінтоўкай, каб уперці прыклад у плячо. Быкаў. Генерал упёр бараду ў грудзі і гэтак, з апушчаным тварам, хацеў падацца назад у вагон. Чорны. [Сузон] высек тоўсты дубовы кол, каб падперці клець. Упёр кол канцом адным у зямлю, а другім у шула. Галавач. // Узяцца ў бокі, прыняць ганарлівую паставу. — Ну, што скажаш? — Цаліна ўзяла.. [Сароку] за падбародак, прымусіла ўзняць галаву, адпусціла. Рукі ўперла ў бокі і чакала адказу. Ваданосаў. // перан. Утаропіць вочы на каго‑, што‑н. Я нешта прамычаў, а ксёндз упёр у мяне вочы і наўмысна трымаў мяне некалькі хвілін у такім разгубленым стане. Карпюк.

4. Разм. Навязаць каго‑, што‑н. каму‑н. — Працуе тут у домакіраўніцтве адна. У інстытут не прайшла, дык да нас упёрлі. Даніленка. [Яніна] праклінае бацьку, як самага благога свайго ворага, за тое, што ўпёр яе ў гэтую сям’ю. Мурашка. // перан. Патраціць, выдаткаваць (грошы). [Якаў:] — А хіба Халуста здольны на такое, калі ён свайго Мікалая поедам жарэ кожны дзень, што грошы за яго ўпёр. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)