успрыма́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да успрыняцца.

2. Зал. да успрымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успрыма́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Непасрэднае пачуццёвае адлюстраванне рэчаіснасці ў свядомасці, здольнасць успрымаць, адрозніваць і засвойваць з’явы навакольнага свету.

Законы ўспрымання.

Нашы ўспрыманні і ўяўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воспринимать несов. успрыма́ць; (улавливать — ещё) уло́ўліваць, схо́пліваць; (принимать, признавать — ещё) прыма́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачу́ццевасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць пачуццевага. Пачуццевасць успрымання.

2. Здольнасць успрымаць што‑н. органамі пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

впи́тывать несов.

1. убіра́ць; (всасывать) усмо́ктваць; (втягивать) разг. уця́гваць;

2. перен. успрыма́ць; убіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перцыпі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Непасрэдна ўспрыняць (успрымаць) аб’ектыўную рэальнасць, якая дзейнічае ў дадзены момант на органы пачуццяў.

[Лац. percipere — успрымаць, адчуваць, разумець.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

осяза́ть несов.

1. успрыма́ць до́тыкам, адчува́ць на до́тык;

2. перен. адчува́ць; прымяча́ць, разг. прыкмяча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прычу́йванне ’здольнасць добра чуць звера’ (Інстр. 2, Мат. Гом.). Рус. паўд. причувать, причуять ’адчуваць, успрымаць нюхам (пра сабаку)’. Да чуяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тума́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; незак., што.

1. Засцілаць, рабіць нябачным што-н.

Дым туманіў неба.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Перашкаджаць добра бачыць або ясна разумець, успрымаць што-н.

Слёзы туманілі вочы.

Т. галаву.

|| зак. затума́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імгла́, -ы́, ж.

1. Ападкі ў выглядзе вельмі дробных кропелек дажджу, крышталікі інею ў паветры, дробны снег.

Асенняя і.

2. Пялёнка туману, пылу, дыму і пад.; смуга.

3. перан. Пра тое, што перашкаджае добра бачыць, успрымаць навакольнае.

Вочы наліваюцца імглой ад крыўды.

4. Пра невыразнае, незразумелае, забытае.

З імглы ўспамінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)