уро́к, ‑а, м.

1. Вучэбны час (звычайна 45 мін.), прысвечаны асобнаму прадмету. Урок літаратуры. Урок алгебры. □ Скончыўся ўрок, і настаўнікі адзін за другім заходзілі ў настаўніцкую. Даніленка. Пасля ўрокаў, чакаючы яго, .. [Кавалёва] паспявала прагледзець сшыткі вучняў. Прыходзіў Апанас, і яны ішлі гуляць. Дуброўскі. // звычайна мн. (уро́кі, ‑аў). Прыватныя навучальныя заняткі; работа рэпетытара. Браць урокі. Даваць урокі. □ Зыгмунт яшчэ з апошніх класаў гімназіі пачаў збіраць грошы, зарабляючы прыватнымі ўрокамі. Якімовіч.

2. Вучэбная работа, заданне, якое дае настаўнік вучню для падрыхтоўкі да наступных заняткаў. Вывучыць урокі. □ Вова якраз рыхтаваў ўрокі, бацька чытаў газету, а маці займалася чымсьці на кухні, калі прыйшлі Патапавы. Хомчанка. Неяк зімою, прыйшоўшы са школы, Данік адразу ўзяўся за ўрокі. Брыль.

3. Уст. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну. Там шэсцьсот астатніх рэвізскіх душ жылі на зямлі, багацей за якую была толькі зямля Загорскага-Вежы, і спаўна адраблялі ўрокі. Караткевіч.

4. перан. Вопыт, веды, набытыя ў працэсе працы, у барацьбе, жыцці. [Стэфа:] — Не, дарагая Ніна, я не змірылася. Я толькі атрымала ўрок. Савіцкі. // Вынік, вывад, карысныя на будучае. Урокі вайны. Урокі гісторыі.

•••

Адкрыты ўрок — школьны ўрок, на які запрашаюцца другія настаўнікі для абмену вопытам работы.

Прадметны ўрок — урок, які суправаджаецца дэманстрацыяй прадметаў, аб якіх ідзе гутарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае жывёльны свет. // Прадмет выкладання ў сярэдняй і вышэйшай школе. Урокі заалогіі. // Разм. Падручнік па заалогіі. Купіў заалогію і хімію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак. (разм.).

1. каго-што. Навучыць крыху чаму-н. ці вывучыць крыху лепш.

П. слясарнай справе.

П. урокі.

2. каго (што), з інф. Падгаварыць зрабіць што-н. дрэннае, заганнае.

П. залезці ў чужы сад.

|| незак. падву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́камець (прі́камець) ’урокі’ (гом., ГЧ). Няясна, гл. пры́хамаць. Магчыма, звязанае з прыкме́ціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зубры́ць, зубру, зубрыш, зубрыць; незак., што.

Разм. Механічна завучваць што‑н., не ўнікаючы ў сэнс. Зубрыць верш. Зубрыць урокі. □ Калі ні заходзіў Цімка да Сёмкі Чыжыка, дык той усё зубрыў матэматыку. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўрокурокі, чары’ (Бяльк.). Да ўрок ’тс’ з узмацняльным на- (магчыма, з мэтай адрозніць ад урок ’вучэбныя заняткі’) або непасрэдна ад дзеяслова наўрочыць ’сурочыць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здво́іць, здвою, здвоіш, здвоіць; зак., што.

1. Зрабіць падвоеным, здвоеным (у 2 знач.). Здвоіць нітку. // Паставіць адзін за адным. Здвоіць урокі.

2. Перастроіць (кожны рад у страі) у два рады. Здвоіць рады.

•••

Здвоіць след — прабегчы другі раз па сваім следзе (пра звера).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правучы́ць сов., в разн. знач. проу́чить;

п. дураслі́ўца — проучи́ть шалуна́;

ён ~чы́ў уро́кі ўсю ра́ніцу — он проучи́л уро́ки всё у́тро

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Намова ’нагавор, паклёп’ (Гарэц., Др.), ’падгавор’ (Яруш.), ’дагавор, згода’ (Сцяшк.), а таксама намоў ’нагавор’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), на́мо́ўка ’паклёп’ (Нас., Гарэц.), на́маўка ’загавор, урокі’ (Нік., Оч.), ст.-бел. намова ’нагавор, падбухторванне, парада’, ’нарада суддзяў’ (Гарб.). Ад намовіцца ’згаварыцца, дамовіцца’, гл. мова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проучи́ть сов., в разн. знач. правучы́ць;

проучи́ть шалуна́ правучы́ць дураслі́ўца;

он проучи́л уро́ки всё у́тро ён правучы́ў уро́кі ўсю ра́ніцу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)