уро́кі, -аў, адз. уро́к, -у, м. (разм.).

Паводле народных уяўленняў: няшчасце, хвароба, пашкоджанне, выкліканыя благім вокам ці дрэнным словам.

Баяцца ўрокаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уро́кі, ‑аў; адз. урок, ‑у, м.

Разм. Паводле забабонных уяўленняў — няшчасце, хвароба, пашкоджанне, выкліканыя благім вокам ці дрэнным словам. [Удава Сымоніха] баіцца ўрокаў, хаця на яе ніхто надта не ўглядаецца. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уро́к

‘вучэбны час, вучэбнае заданне; вопыт’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. уро́к уро́кі
Р. уро́ка уро́каў
Д. уро́ку уро́кам
В. уро́к уро́кі
Т. уро́кам уро́камі
М. уро́ку уро́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уро́к

‘хвароба, няшчасце, выкліканыя благім вокам’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. уро́к уро́кі
Р. уро́ку уро́каў
Д. уро́ку уро́кам
В. уро́к уро́кі
Т. уро́кам уро́камі
М. уро́ку уро́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уро́к, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Вучэбная работа, зададзеная вучню.

Вывучыць у.

Не зрабіў урокаў.

Складаны ў.

На заўтра ў мяне многа ўрокаў.

2. Вучэбная гадзіна, прысвечаная асобнаму прадмету.

У. роднай мовы.

Званок на ў., з урока.

Зарабляць урокамі (даючы прыватныя ўрокі).

3. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну (уст.).

Выканаць дзённы ў.

4. перан. Нешта павучальнае, з чаго можна зрабіць вывад на будучае.

Урокі гісторыі.

Атрымаць добры ў.

Гэта табе будзе ў. надалей.

Браць урокі чаго ў каго — вучыцца ў каго-н. прыватным чынам, не ў школе.

Браць урокі музыкі.

Даваць урокі — выкладаць асобным вучням, не ў школе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

homework [ˈhəʊmwɜ:k] n.

1. ха́тняе, дама́шняе зада́нне, уро́кі (школьніка);

do homework вучы́ць уро́кі

2. надо́мная пра́ца, самату́жны про́мысел

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ры́тміка, -і, ДМ -міцы, ж.

1. Сістэма і характар рытму.

Р. верша.

2. Вучэнне аб рытме (у вершах, музыцы).

3. Рытмічныя рухі з музычным суправаджэннем.

Урокі рытмікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заня́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Тое, чым хто-н. заняты; справа, праца.

Род заняткаў.

2. мн. Вучэбныя гадзіны (урокі, лекцыі), а таксама наогул час вучэння.

У школе пачаліся заняткі.

Семінарскія заняткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правучы́ць, -учу́, -ўчыш, -ўчыць; -ўчаны; зак.

1. каго (што). Пакараць для постраху.

П. дурасліўца.

2. што. Правесці які-н. час, вучачы што-н.

П. урокі ўвесь вечар.

|| незак. праву́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сглаз м., разг. суро́кі, -каў ед. нет, уро́кі, -каў ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)