ні́шкам, прысл. (разм.).

1. Моўчкі.

Ка мне схілілася ты н.

2. Непрыкметна для іншых; употай.

Увайсці ў хату н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

потаённо нареч. тае́мна, патае́мна; (тайком) упо́тай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укра́дкой нареч. крадко́м; (тайком) упо́тай; (крадучись) кра́дучыся, упо́тайкі; цішко́м;

укра́дкой взгляну́ть крадко́м (упо́тай, упо́тайкі) гля́нуць;

пробра́ться в сад укра́дкой прабра́цца ў сад кра́дучыся (упо́тай, упо́тайкі, цішко́м).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкрада́ць

употай браць што-небудзь; займацца кражамі’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прыкрада́ю прыкрада́ем
2-я ас. прыкрада́еш прыкрада́еце
3-я ас. прыкрада́е прыкрада́юць
Прошлы час
м. прыкрада́ў прыкрада́лі
ж. прыкрада́ла
н. прыкрада́ла
Загадны лад
2-я ас. прыкрада́й прыкрада́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прыкрада́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вта́йне нареч.

1. (тайно) упо́тай, упо́тайкі, по́тайкам, тайко́м;

2. (в глубине души) у глыбіні́ душы́, упо́тай, упо́тайкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́дучись нареч. кра́дучыся, крадко́м; (тайком) упо́тай, упо́тайкі, тайко́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тайко́м нареч. упо́тай, упо́тайкі, по́тайкі, тайко́м, патае́мна, цішко́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Употай прыслухоўваючыся, пачуць сказанае другому.

П. сакрэт.

|| незак. падслу́хваць, -аю, -аеш, -ае і падслухо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. падслу́хванне, -я, н. і падслухо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крадко́мупотай, скрытна’ (ТСБМ). Гл. красці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кра́дучыся,

1. Дзеепрысл. незак. ад красціся.

2. прысл. Употай, скрытна, крадком. Дзеці ціхенька, крадучыся, забаўляліся. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)