захвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

1. Пачаць хвалявацца.

Мора захвалявалася.

Натоўп захваляваўся.

2. Адчуць унутраны неспакой (перан.).

Дзяўчынка захвалявалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́міка, -і, ДМ -міцы, ж.

Рухі мышцаў твару, якія выражаюць унутраны стан.

Выразная м.

|| прым. мімі́чны, -ая, -ае.

Мімічная сцэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імане́нтны, -ая, -ае (кніжн.).

Уласцівы прыродзе самога прадмета, той ці іншай з’яве, абумоўлены яе сутнасцю; унутраны.

Іманентныя прычыны.

|| наз. імане́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аргані́чны

‘які мае адносіны да органа; унутраны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аргані́чны аргані́чная аргані́чнае аргані́чныя
Р. аргані́чнага аргані́чнай
аргані́чнае
аргані́чнага аргані́чных
Д. аргані́чнаму аргані́чнай аргані́чнаму аргані́чным
В. аргані́чны (неадуш.)
аргані́чнага (адуш.)
аргані́чную аргані́чнае аргані́чныя (неадуш.)
аргані́чных (адуш.)
Т. аргані́чным аргані́чнай
аргані́чнаю
аргані́чным аргані́чнымі
М. аргані́чным аргані́чнай аргані́чным аргані́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

су́тнасць, -і, ж.

Унутраны змест прадмета, аснова, самае галоўнае, істотнае ў чым-н.

С. справы.

Дакапацца да сутнасці.

Па сутнасці (пабочн.: на самай справе, у сапраўднасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абво́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. абвесці.

2. Лінія ўмацаванняў вакол чаго-н. (спец.).

Унутраны а.

3. часцей мн. (абво́ды, -аў). Вонкавыя абрысы корпуса судна (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́чань, ‑і, ж.

Унутраны орган чалавека і жывёл, які вырабляе жоўць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дало́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Унутраны бок кісці рукі.

Закрыць твар далонямі.

|| памянш. дало́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек.

|| прым. дало́невы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эндапла́зма, ‑ы, ж.

Унутраны, прылеглы да ядра слой цытаплазмы жывёльных і раслінных клетак.

[Ад грэч. éndon — унутры і plásma — вылепленае, аформленае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лагу́на, -ы, мн. -ы, -гу́н, ж.

1. Марскі заліў, аддзелены ад мора пясчанай касой.

2. Унутраны вадаём атола, а таксама ўчастак мора паміж каралавым рыфам і берагам.

|| прым. лагу́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)