рэтраншэме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Уст. Умацаванне, размешчанае ззаду галоўнай пазіцыі таго, хто абараняецца.

[Фр. retranchement.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фашыніза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Умацаванне плацін, дарог і пад. шляхам абнясення фашынамі. Фашынізацыя насыпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упрочне́ние умацава́нне, -ння ср., умацо́ўванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ко́злік1умацаванне саламянай страхі’ (Мат. Гом., Хар.). Параўн. казёл3.

Ко́злік2 ’конік’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. казёл12.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыко́зелкі (прыко́зэлкі) ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчыку’ (іван., пін., стол., Нар. сл.). Да ко́зелкі, памянш. ад казёл3умацаванне саламянай страхі’ (гл.) < прасл. *kozьlь са значэннем ’прыстасаванне (драўлянае) паводле падабенства да (рагоў) жывёлы’ (ЭССЯ, 12, 32–33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ретира́да ж., воен., уст.

1. (отступление) рэтыра́да, -ды ж., адступле́нне, -ння ср.;

2. (укрепление) рэтыра́да, -ды ж., умацава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тверць ’цвёрдасць, зацвярдзенне’ (пух., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тве́ржа ’крэпасць, цытадэль’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. твердь ’гарт’, тве́рджа ’цвёрдасць; крэпасць’, рус. твердь ’цвёрдасць; крэпасць’, стараж.-рус. твьрдь ’нябесны звод; крэпасць’, польск. twierdz ’цвёрдасць’, старое ’крэпасць’, twierdza ’крэпасць’, в.-луж. twjerdź ’цвёрдасць; сухадол’, н.-луж. twarź ’цвёрдасць; сухадол; крэпасць’, чэш. tvrz, славац. tvrdz ’крэпасць’, балг. твърд ’цвёрдасць; крэпасць’, ст.-слав. тврьдь ’тс’. Дэрыват ад цвёрды (гл.), значэнне ’крэпасць’ лічыцца калькай лац. firmitās ’цвёрдасць; крэпасць, умацаванне’ або с.-в.-ням. vestenungeумацаванне, крэпасць’ (Фасмер, 4, 32). Хутчэй за ўсё, слова ўзнікла ў выніку дыстантнай дысіміляцыі з цвердзь (цьвердзь) ’усякая цвёрдая, моцная аснова’ (Ласт.), гл. Пра магчымасць запазычання формаў са значэннем ’крэпасць’ са стараславянскай гл. ЕСУМ, 5, 532.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укрепле́ние

1. (действие) умацава́нне, -ння ср.; неоконч. умацо́ўванне, -ння ср.; прымацава́нне, -ння ср.; неоконч. прымацо́ўванне, -ння ср.; см. укрепи́ть, укрепля́ть;

2. в др. знач. умацава́нне, -ння ср.;

доби́ться укрепле́ния трудово́й дисципли́ны дабі́цца ўмацава́ння працо́ўнай дысцыплі́ны;

долговре́менное укрепле́ние воен. даўгача́снае ўмацава́нне;

береговы́е укрепле́ния воен. берагавы́я ўмацава́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Муні́ца ’амуніцыя’ (Рам. 3; гом., Нар. Гом.) — скажонае рус. амуниция ’тс’ (з адпадзеннем пачатковага а‑), якое з польск. amunicja. Яно узыходзіць да лац. mūnītio ’узвядзенне фартыфікацый’, ’пракладка (мастоў)’, ’умацаванне’, moenia ’гарадскія сцены’, як і ст.-бел. муницыя ’умацаванае < месца, фартыфікацыя’ (XVI ст.), запазычанае са ст.-польск. municja ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 65–66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упро́чение книжн. умацава́нне, -ння ср., замацава́нне, -ння ср.; усталява́нне, -ння ср.; неоконч. умацо́ўванне, -ння ср., замацо́ўванне, -ння ср., усталёўванне, -ння ср.; см. упро́чивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)