ула́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да уласнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дачаўлада́льнік, ‑а, м.

Уласнік, гаспадар дачы ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуглепрамысло́вец, ‑лоўца, м.

Капіталіст-уласнік вугальных прадпрыемстваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кнігавыдаве́ц, ‑даўца, м.

1. Уст. Уласнік выдавецтва.

2. Той, хто займаецца выданнем кніг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадпрыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Уласнік, які валодае прадпрыемствам; той, хто бярэцца за арганізацыю якой-н. справы, што прыносіць прыбытак.

Буйны п.

|| ж. прадпрыма́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. прадпрыма́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кула́к², -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.) Заможны селянін-уласнік, які выкарыстоўваў батракоў як наёмную рабочую сілу.

|| ж. кула́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

|| зб. кула́цтва, -а, н.

|| прым. кула́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бакале́йшчык, ‑а, м.

Разм. Прадавец у бакалейным магазіне; уласнік бакалейнай крамы. [Маці] пачала.. зноў расказваць аб сабе і сваім бацьку — вядомым бакалейшчыку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіталі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Уласнік капіталу, сродкаў вытворчасці, які выкарыстоўвае наёмную працу.

2. Багаты, разбагацелы чалавек (разм., жарт.).

|| ж. капіталі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. капіталісты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

владе́лец улада́льнік, -ка м.; (хозяин чего-л.) гаспада́р, -ра́ м.; (собственник) ула́снік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацве́рдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Зрабіцца афіцыйна прызнаным; узаконіцца. Уласнік гэтага [заводскага] пляца, паспеўшы зацвердзіцца ў правах спадчыннасці, падаў на ўласніка завода ў суд. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)