шку́ра, ‑ы, ж.

1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл. На жывым мядзведзі шнуры не купляй. З нар. // Скура з поўсцю, знятая з забітай жывёлы. На нарах, на ласінай шкуры, Ляжым — прывал апошні ў нас — І доўга, сцішаныя, курым. Кусянкоў. Рабіў.. [Булка] ў раёне ў ларку — прымаў шкуры. Пташнікаў.

2. (звычайна са словамі «свая», «уласная»). перан. Разм. Пра жыццё, існаванне, стан чалавека (звычайна ў складзе некаторых устойлівых словазлучэнняў). [У атрадзе] пачыналі ўжо думаць, што .. [Грыцко] пакарыстаўся спадарожнай машынай, каб выратаваць сваю шкуру, уцячы. Скрыган.

3. Разм. лаянк. Пра подлага, нізкага чалавека, які вызначаецца адмоўнымі якасцямі. [Праваднікі:] — А казачкі, гэта — уласаўцы, прадажныя шкуры. Так іх тут народ ахрысціў. Няхай. — Хацеў прымазацца, шкура, — зноў не стрымаў невысокі. Дамашэвіч. — Ацерабілі, чэрці, некаму ўвесь агарод, — не то з радасцю, не то з папрокам сустрэў нас Тарасюк. — Нічога, жыў будзе па гэтай шкодзе, — адказаў Гардзіенка. — Калі добры чалавек, то прабачыць галодным палонным. А калі якая шкура, то так яму і трэба. С. Александровіч.

•••

Воўк у авечай шкуры гл. воўк.

Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя гл. дзяліць.

Драць шкуру (дзве шкуры, па дзве шкуры, сем шкур) гл. драць.

Злупіць (садраць) шкуру (дзве шкуры, сем шкур) гл. злупіць.

Спусціць (зняць) шкуру (сем шкур) гл. спусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́бственный ула́сны; свой;

со́бственная кварти́ра ула́сная (свая́) кватэ́ра;

я ви́дел э́то со́бственными глаза́ми я ба́чыў гэ́та на свае́ во́чы;

в со́бственном смы́сле сло́ва ва ўла́сным (літара́льным) сэ́нсе сло́ва;

и́мя со́бственное грам. імя́ ўла́снае;

в со́бственные ру́ки ва ўла́сныя ру́кі;

со́бственной персо́ной ула́снай (сваёй) асо́бай;

называ́ть ве́щи со́бственными имена́ми называ́ць рэ́чы ўла́снымі (сваі́мі) імёнамі;

вари́ться в со́бственном соку́ вары́цца ў сваі́м саку́;

стоя́ть на со́бственных нога́х стая́ць на сваі́х нага́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́ра, ‑ы ж.

1. Верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы. І неяк адразу пацяплела на сэрцы ў Алёшкі — абсівераная скура рук гэтага чалавека была ў крапінках вугальнага пылу. Лынькоў. Скура на баках, грудзях і на спіне гарэла, здавалася папечанай, чужой. М. Ткачоў. Конь глянуў па.. [Ладымера] пудлівым зіркам, строс са скуры пацяруху і драпануў з двара. Чорны.

2. Вырабленая шкура жывёлы. Партфель з жоўтай скуры. □ Узяў дзед кусок скуры, так падэшвы на дзве, пагнуў-пагнуў яго ў руках і пытае: — Колькі за гэта? Колас.

3. (звычайна са словамі «свая», «уласная» і пад.) перан. Разм. Пра жыццё, існаванне, дабрабыт. [Саша:] — Што, свая скура даражэй? Новікаў. А былі і такія [хлопцы], што клапаціліся толькі аб сваёй скуры. Крапіва.

4. (звычайна з азначэннем). Разм. груб. Ужываецца як лаянка. — Я табе яшчэ ўпамянуся, стражніцкая твая скура, — гразіў услед Мікола. Крапіва.

•••

Гусіная скура — ссінелая скура, накрытая дробнымі пухіркамі, якія ўтвараюцца ад холаду ці ад хвалявання.

Вылазіць са скуры гл. вылазіць.

Заліць за скуру сала каму гл. заліць ​1.

Зжарыць скуру гл. зжарыць.

Злупіць (садраць) скуру (дзве, тры скуры) гл. злупіць.

Лезці (вылузвацца) са скуры гл. лезці.

Лупіць скуру гл. лупіць.

Мароз на скуры ідзе (прайшоў, прабег) гл. мароз.

Мурашкі забегалі (бегаюць, пабеглі, пайшлі) па скуры гл. мурашка.

Паспытаць на сваёй скуры што гл. паспытаць.

Са скуры лузацца гл. лузацца.

Скура гарыць на кім — пра неспакойнага, залішне рухавага чалавека.

Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.

Скура свярбіць — пра няўрымслівага, гарэзлівага чалавека, звычайна падлетка, які быццам просіцца на пакаранне.

Ушыцца (убрацца, пусціцца) у сабачую скуру гл. ушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)