скура, ‑ы ж.
1. Верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы. І неяк адразу пацяплела на сэрцы ў Алёшкі — абсівераная скура рук гэтага чалавека была ў крапінках вугальнага пылу. Лынькоў. Скура на баках, грудзях і на спіне гарэла, здавалася папечанай, чужой. М. Ткачоў. Конь глянуў па.. [Ладымера] пудлівым зіркам, строс са скуры пацяруху і драпануў з двара. Чорны.
2. Вырабленая шкура жывёлы. Партфель з жоўтай скуры. ▪ Узяў дзед кусок скуры, так падэшвы на дзве, пагнуў-пагнуў яго ў руках і пытае: — Колькі за гэта? Колас.
3. (звычайна са словамі «свая», «уласная» і пад.) перан. Разм. Пра жыццё, існаванне, дабрабыт. [Саша:] — Што, свая скура даражэй? Новікаў. А былі і такія [хлопцы], што клапаціліся толькі аб сваёй скуры. Крапіва.
4. (звычайна з азначэннем). Разм. груб. Ужываецца як лаянка. — Я табе яшчэ ўпамянуся, стражніцкая твая скура, — гразіў услед Мікола. Крапіва.
•••
Гусіная скура — ссінелая скура, накрытая дробнымі пухіркамі, якія ўтвараюцца ад холаду ці ад хвалявання.
Вылазіць са скуры гл. вылазіць.
Заліць за скуру сала каму гл. заліць 1.
Зжарыць скуру гл. зжарыць.
Злупіць (садраць) скуру (дзве, тры скуры) гл. злупіць.
Лезці (вылузвацца) са скуры гл. лезці.
Лупіць скуру гл. лупіць.
Мароз на скуры ідзе (прайшоў, прабег) гл. мароз.
Мурашкі забегалі (бегаюць, пабеглі, пайшлі) па скуры гл. мурашка.
Паспытаць на сваёй скуры што гл. паспытаць.
Са скуры лузацца гл. лузацца.
Скура гарыць на кім — пра неспакойнага, залішне рухавага чалавека.
Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.
Скура свярбіць — пра няўрымслівага, гарэзлівага чалавека, звычайна падлетка, які быццам просіцца на пакаранне.
Ушыцца (убрацца, пусціцца) у сабачую скуру гл. ушыцца.