пратэ́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Апякунства, падтрымка каго-н. ва ўладкаванні на работу, у прасоўванні па службе і пад.

Зрабіць пратэкцыю каму-н. Уладкавацца куды-н. па пратэкцыі.

|| прым. пратэкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Прыматкабо́жыцца, прыматкобо́жытысь, -ся ’прымасціцца’ (драг., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), прымоткобо́жытысь ’тс’ (Клім.). Дзеяслоўная лексікалізацыя словазлучэння пры Матцы (Маці) Бо́жай з першапачатковым значэннем ’(прымасціцца, уладкавацца) каля абраза (Божай Маці)’. Лакальная заходне-палеска-пабужская ізалекса, параўн. укр. приматкобо́житися ’падлабуніцца, прылашчыцца, падмазацца; уладкавацца, прымасціцца’. Паводле ЕСУМ (4, 573), ад частага паўтарэння польск. Matko Boża ’Божая Маці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

устро́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.

1. Уладкавацца, паступіць куды-н. (на работу).

У. на фабрыку.

2. Размясціцца дзе-н.; наладзіць сваё жыццё ў якім-н. месцы.

У. спаць на канапе.

У. на кватэру.

|| незак. устро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ата́барыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Уладкавацца, размясціцца. Гасцінны гаспадар адвёў два пакойчыкі Цэзарыю Гальвасу, а Блецька атабарыўся ў мураванай прыбудоўцы к дому. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пристро́иться сов.

1. (устроиться) разг. прыла́дзіцца; прымасці́цца;

2. (на работу, службу) ула́дзіцца, уладкава́цца;

3. воен. прыстро́іцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атаўбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.

Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца. Хацеў і там адзін карчмар атаўбавацца ды шынкарыць. Дубоўка. Хата стаяла забітая, пакуль не атаўбаваўся ў ёй прышлы салдат. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыткну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. да каго-чаго. Злёгку дакрануцца да каго-, чаго-н.

П. да пляча.

2. Прымасціцца, прысесці дзе-н. (разм.).

П. на краі канапы.

3. перан. Уладкавацца, трапіць на службу, на працу і пад. (разм.).

П. ў канцылярыю.

|| незак. прытыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разабра́цца, -збяру́ся, -збярэ́шся, -збярэ́цца; -збяро́мся, -збераце́ся, -збяру́цца; -забра́ўся, -ра́лася; -збяры́ся; зак.

1. Прывесці ў парадак свае рэчы, уладкавацца (разм.).

Р. з дарогі.

2. у кім-чым і (разм.) з кім-чым. Унікнуўшы ў падрабязнасці, добра зразумець каго-, што-н.

Р. ў чарцяжах.

Р. ў абставінах.

|| незак. разбіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыстро́міцца ’прыладзіцца, уладкавацца, прыстасавацца’, прыстро́млены ’прыладжаны да чаго-небудзь’ (Мат. Гом.), прыстро́м ’прымак’ (Мат. Маг.). Укр. пристроми́ти ’прыкалоць, прабіўшы чым-небудзь вострым (калом, дзідай і пад.)’. Да стром, стро́мкі, стрэ́мка (гл.). Беларускія словы маюць пераважна пераноснае значэнне ў параўнанні з украінскім.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

устро́иться

1. ула́дзіцца; (наладиться) нала́дзіцца; (прийти в порядок) упара́дкавацца;

2. (расположиться) устро́іцца, ула́дзіцца; (приспособиться) прыла́дзіцца;

устро́иться в уголке́ устро́іцца (прыла́дзіцца) у куто́чку;

3. (поступить на работу, занять какое-л. положение) устро́іцца, ула́дзіцца, уладкава́цца;

устро́иться на рабо́ту устро́іцца (ула́дзіцца, уладкава́цца) на рабо́ту.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)