аздараве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Палепшыць, узнавіць здароўе; паправіцца, ачуняць. А цяпер цётка гаварыла, як добра [Алежку] будзе ў іх, — вядома ж, ён аздаравее, паправіцца тут за лета. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узно́ўлены

1. воспроизведённый;

2. восстано́вленный, возрождённый, возобновлённый;

3. возобновлённый;

4. воссо́зданный, воспроизведённый, восстано́вленный;

1-4 см. узнаві́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Прыпомніць, узнавіць у памяці.

П. падрабязнасці здарэння.

2. каго-што. Напомніць, навесці на ўспамін.

Гэта пісьмо прыгадала мне мінулае.

3. што і каму. Прыпомніць зробленае кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).

Мы гэта табе яшчэ прыгадаем!

|| незак. прыга́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узнаўля́ць несов.

1. (создавать вновь) воспроизводи́ть;

2. восстана́вливать, возрожда́ть, возобновля́ть;

3. (начинать снова) возобновля́ть;

4. воссоздава́ть, воспроизводи́ть, восстана́вливать;

1-4 см. узнаві́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.

1. Вярнуць да ранейшага стану, выгляду што‑н. пашкоджанае, парушанае, заняпалае; адрадзіць; узнавіць. Аднавіць разбураную гаспадарку. Аднавіць завод. Аднавіць камсамольскую арганізацыю. Аднавіць пашкоджаны тэкст. □ Зарастуць травой магілы; Мы адновім нашы сілы, Адбудуем край. Бядуля.

2. перан. Прыпомніць, нанава ўявіць што‑н. забытае; узнавіць. Спачатку.. [Стафанковіч] не ўспомніў таго моманту гісторыі гэтага фрэнча, калі ён знік з яго кватэры. Але пакрысе, момант за момантам, памяць яго аднавіла ў сабе гэтую справу. Чорны.

3. Вярнуць каму‑н. ранейшае службовае ці прававое становішча. На праўленні Станіслава Лінкевіча аднавілі ў правах члена арцелі «Светлы шлях». Дуброўскі.

4. Пачаць зноў перарванае дзеянне, адносіны. Аднавіць знаёмства.

5. Выдзеліць з хімічных злучэнняў кісларод і далучыць вадарод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воспроизвести́ сов.

1. узнаві́ць;

2. (воссоздать в памяти) аднаві́ць; прыпо́мніць; (передать) перада́ць; см. воспроизводи́ть;

3. (репродуцировать) рэпрадуктава́ць; (копировать) скапі́раваць; (перепечатать) перадрукава́ць; (изложить) вы́класці, пераказа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адлюстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Узнавіць, перадаць чый-н. вобраз на сваёй люстраной паверхні, адкінуць у адваротным напрамку светавыя промні.

Возера адлюстравала кроны пышных дрэў.

2. Перадаць у вобразах або паняццях аб’ектыўную рэальнасць.

3. Ахарактарызаваць, перадаць сутнасць, змест, унутраныя асаблівасці чаго-н.

Чалавек стараўся падабраць такія словы, якія б дакладна адлюстравалі яго душэўны стан.

4. Увасобіць у мастацкіх вобразах, паказаць, намаляваць.

А. жыццё народа ў рамане.

|| незак. адлюстро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адлюстрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сумятня́ ’бязладная беганіна, мітусня, клопаты’ (ТСБМ), сумя́ціца ’тс’ (Некр. і Байк., Ласт.), ’суматоха’, ’завіруха’ (Нас.). Укр. сумʼяття́, рус. сумя́тица ’тс’. Вытворныя ад кораня ‑мят‑, які ў рус. мяту́, мясти́ ’прыводзіць у замяшанне’, стараж.-рус., ст.-слав. мѧтѫ, мѧсти, чэш. matu, másti ’блытаць; бянтэжыць’ і г. д., аб якім гл. Фасмер, 3, 32. Борысь (Prefiks., 111) лічыць магчымым узнавіць зыходнае усх.-слав. (прасл. дыял.?) sǫmętь < sъmęsti, ‑mętǫ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгада́ць, прыгадва́цьузнавіць у памяці; прыпомніць’ (ТСБМ), прыгадава́ць ’гаварыць, лічыць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Сюды ж з далейшым развіццём семантыкі — ’прыдумаць; задумка’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг.), ’адшукаць; знайсці’: пригадай скорей верёвку, штоб взлезци (Нас.), таксама прыга́длівы ’знаходлівы’ (Нас.) і прыгада́ць ’дапамагчы; паспачуваць’: не плачь — мы твоей беде пригадаем (Дабрав., Кросны). Да гада́ць у значэнні (згодна з ТСБМ — размоўным) ’меркаваць’ (гл.), укр. пригада́ти ’ўзгадаць’, пригада́ти ’прыдумаць’. Спецыяльна гл. Булахаў, Развіццё, 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сарамя́жы ’сарамлівы, канфузлівы’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 1, Байк. і Некр., Мат. Гом., Ян., Сл. ПЗБ), сарамя́жлівы (Касп., Сцяшк., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сарамя́жны (Байк. і Некр.) ’тс’. Укр. соромʼя́жний, соромяжли́вий, ст.-рус., ц.-слав. срамѧживъ, срамѧжьливъ, ст.-рус. соромяживый, соромяжьливый, польск. старое sromieżliwy, н.-луж. sromjažlmy, серб.-харв. сра́меж ’сорам’, славен. srameźljiv ’сарамлівы’. Ад *sormęga, (гл. сарамяга) з рознымі суф. (Брукнер, 511; Шустар-Шэўц, 2, 1351); па апошняй прычыне прасл. форму узнавіць цяжка. Формы сарамя́злівы, сарамя́злівы (беласт., лях., Сл. ПЗБ), магчыма, пад польскім уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)