ва́жгаць

‘прагінаць, узважваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ва́жгаю ва́жгаем
2-я ас. ва́жгаеш ва́жгаеце
3-я ас. ва́жгае ва́жгаюць
Прошлы час
м. ва́жгаў ва́жгалі
ж. ва́жгала
н. ва́жгала
Загадны лад
2-я ас. ва́жгай ва́жгайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ва́жгаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мазгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.

Разм. Думаць, узважваць, меркаваць. [Платон], відаць, ужо не раз мазгаваў пра тое, каб стаць непадзельным уладаром млына. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сообража́ть несов.

1. (обдумывать) узва́жваць, меркава́ць;

2. (понимать, догадываться) разуме́ць, ця́міць, ке́міць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узва́жванне ср.

1. прям., перен. взве́шивание;

2. приподнима́ние рычаго́м;

1, 2 см. узва́жваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разважа́ць ’абмяркоўваць, узважваць усе аргументы за і супраць’ (Нас.), ’рассейваць трывогу, суцяшаць’ (Нас., Сержп.). Паводле Насовіча (там жа, 546), ад вага́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сце́лішча, ‑а, н.

Месца, дзе рассцілаюць лён, каноплі або палатно для адбельвання. Падняўшы трасту са сцелішча, пачалі яе церці, трапаць, узважваць ільновалакно. Бялевіч. Да вайны ў .. [гумне] складвалі знятыя са сцелішча каноплі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

важыць, зважваць, узважваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

1. каго-што. Вызначаць вагу; узважваць. Там.. [Толя] моўчкі важыў мяхі, браў мерку, высыпаў збожжа ў скрыню, рабіў запісы ў кнізе. Брыль.

2. Мець пэўную вагу. Важыў.. [зубр] больш за тысячу кілаграмаў, але быў, нягледзячы на сваю масіўнасць, вельмі шпаркі і спрытны ў руху. В. Вольскі.

3. Абл. Наважвацца, намервацца. Глядзіць — прывезлі тры цыстэрны, Шэсць грузавых, відаць, снарады. Што важыць вораг крыважэрны? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рахава́ць, рахую, рахуеш, рахуе; незак.

Разм.

1. Рабіць разлікі, падлікі. — Ну, як жа, рахубу ад свайго інтэрасу маеш? — запытаўся .. [Кірыла] у Красуцкага. — Ды як вам Сказаць, дзядзька Кірыла, не рахаваў яшчэ. Скрыган.

2. Узважваць, прыкідваць, разлічваць. — Я думаю, таварышы ўпаўнаважаныя, што сёння мы не пойдзем ужо нікуды, а размяркуем нашы сілы, прыкінем, як і што будзем рабіць заўтра, — рахаваў гарбузаваты старшыня Лапухоўскага сельсавета Свірыд Лопух. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свер ‘вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, к. 243), свір ‘тс’ (Сл. ПЗБ), ‘саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 808), ‘падважнік, доўгая палка, якая адным канцом упіраецца ў зямлю’, свіра́ ‘вага ў студні з жураўлём’ (Нік., Оч., 64), сві́рэц ‘вочап у студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 810). Узыходзіць да літ. sver̃ti, svḗrtузважваць, нахіляць, падважваць’, у якасці крыніц запазычання прапануецца літ. svirtìs, лат. svēre, svira, svīra ‘вага ў студні з жураўлём’, ‘рычаг’, параўн. асвер (гл.), дзе а‑ пратэза або вынік уздзеяння дзеяслова аcве́рыць ‘падняць’ (Ласт.), гл. Краўчук, Лекс. балтызмы, 15; Лаўчутэ, Балтизмы, 52; Анікін, Опыт, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)