падво́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што.

1. Павялічыць, узмацніць удвая.

П. вытворчасць мяса.

П. намаганні.

2. Зрабіць што-н. двайным.

П. дратву.

|| незак. падво́йваць, -аю, -аеш, -ае; наз. падво́йванне, -я, н.

|| наз. падвае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дубэ́льты ’другія рамы’ (БРС, Сцяшк., Жд. 2). Запазычанне з польск. мовы (dubeltудвая’; аб паходжанні гл. пад ду́бальт).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удо́йнасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць жывёлы даваць тую або іншую колькасць малака. Правільны догляд за каровамі амаль удвая павысіў іх удойнасць. «Полымя».

2. Тое, што і удой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вдво́е нареч. (в два раза) у два разы́; (в две части) у дзве сто́лкі; удвайне́, удвая́;

увели́чить вдво́е павялі́чыць у два разы́ (удвайне́, удвая́);

сложи́ть, согну́ть вдво́е скла́сці, сагну́ць у дзве сто́лкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уду́бальт, прысл.

Абл. Удвайне; удвая. Няхай сабе зямля і не вельмі ўдобіца — падзол ды суглінак, але тым часам у тваіх руках зрабіць так, каб яна радзіла ўдубальт. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удвайне́, прысл.

У двайным памеры; удвая. Так вось ходзім і гутарым мы з Марыяй Макарэвіч, і мне прыемна ўдвайне: і што слаўная яна такая жанчына і што слава ніколечкі яе не сапсавала. Васілевіч. [Саўка:] — З добраю жонкаю гора — паўгора, а радасць удвайне. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрая́, прысл.

У тры разы, утрайне. Бацька ўвесь час ездзіў з канём па заработках.., бо чалавек з канём зарабляў удвая, а то і ўтрая болей, чым адзін. Дамашэвіч. Я стаяла ў вестыбюлі завода, разглядаючы вялізную, утрая большую за газетны аркуш, газету. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калапня́нка ’хустка асенняя, якую завязваюць увосень, калі капаюць бульбу’ (смарг., ДАБМ), колопнюшка ’цёплая хустка’ (высок., ДАБМ). Мясцовыя наватворы ад калапні ’каноплі’, параўн. бел. канаплянка ’цёплая (зімовая) хустка’, рус. калым. коноплянка ’сетка, звязаная з ссучанай удвая або ўтрая канаплянай ніткі’, іркуц. ’мужчынская шапка з мяккім верхам’, гом. ’шапка, рукавіцы з канаплянай пражы’. Да этымалогіі гл. яшчэ каноплі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падво́іць, ‑двою, ‑двоіш, ‑двоіць; зак., што.

1. Павялічыць удвая. Падвоіць вытворчасць мяса. □ За апошнія гады калгаснікі падвоілі, а месцамі нават патроілі ўраджайнасць, а ў лясной гаспадарцы засталося ўсё, як было пры дзядах. Мяжэвіч.

2. перан. Павялічыць, зрабіць значна мацнейшым, большым. Падвоіць увагу. □ Мы сілы падвоім, мы храбрасць патроім. Крапіва.

3. Зрабіць двайным; скласці ўдвая, здвоіць. Падвоіць дратву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прака́т 1, ‑у, М ‑каце, м.

Спец.

1. Тое, што і пракатка. Пракат рэек.

2. Металічныя вырабы, атрыманыя шляхам пракаткі. Праз чатыры месяцы пасля пачатку вайны выпуск якаснага пракату ва ўсходніх раёнах краіны ўзрос удвая супроць даваеннага. «Звязда».

прака́т 2, ‑у, М ‑каце, м.

Перадача рухомай маёмасці ў часовае карыстанне за пэўную плату, а таксама карыстанне гэтай маёмасцю. Плаціць за пракат машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)