ры́льца, ‑а, н.

1. Памянш.-ласк. да рыла.

2. Верхняя частка песціка расліны, куды пападае пылок. Пылок з тычынкі пападае на рыльца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́льнік 1, ‑а, м.

Верхняя частка тычынкі кветкі, у якой утвараецца пылок.

пы́льнік 2, ‑а, м.

Разм. Плашч, які засцерагае ад пылу. Стары Ётка абмахваецца ад гарачыні хустачкай, расшпільвае пыльнік. Чорны. Неўзабаве ля машыны паявілася Ліля ў дарожным пыльніку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухпо́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які аб’ядноўвае ў сабе адзнакі мужчынскага і жаночага полу (пра жывёльны арганізм). Цікавы акунь тым, што ён — двухполы. Кожная рыбіна можа быць і самцом і самкай. «Маладосць».

2. Які мае тычынкі і песцікі ў адной кветцы. Двухполыя кветкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)