тыпі́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і тыповы. Стройны, шыракаплечы, з блакітнымі вачамі і русымі валасамі, .. [Іван] нагадваў тыпічнага беларуса. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касаво́кі ’асоба з косым вокам’. Тыповы складаны прыметнік з другой часткай ‑вокі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здра́дніцтва, ‑а, н.

Паводзіны, учынкі здрадніка. Пісьменнік здолеў даць не толькі тыповы характар правакатара, але і раскрыць вытокі здрадніцтва. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

класі́чны, -ая, -ае.

1. гл. класіцызм.

2. Які з’яўляецца класікам (у 1 знач.); створаны класікам, класікамі.

Беларускі к. пісьменнік.

Руская класічная літаратура.

3. Які мае адносіны да старажытнай грэка-рымскай культуры; антычны.

Класічная трагедыя.

Класічныя мовы.

4. Звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратур.

Класічная філалогія.

5. Тыповы, характэрны.

К. прыклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Віслагу́бец ’чалавек з тоўстымі абвіслымі губамі’ (глус., Янк. Мат.). Да ві́слы (гл.) і губы + суф. ‑ец (< ‑ьcь). Сюды ж віслагу́бы і віслагу́буй (Янк. Мат.). Канчатак ‑уйтыповы палескі пераход ы → у.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стро́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы, ж.

1. Раздзел паэтыкі, які вывучае віды, будову строф. Перад намі — тыповы ўзор уласцівай для паэта [Максіма Багдановіча] строфікі і, здавалася б, проста непераўзыдзенай гармоніі і рытмікі яго верша. Майхровіч.

2. Дзяленне вершаванага твора на строфы. Строфіка вершаў Янкі Купалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадстаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Асоба, якая прадстаўляе (у 2 знач.) чые-н. інтарэсы, адлюстроўвае чые-н. погляды.

П. адміністрацыі.

Дыпламатычны п.

2. Чалавек, які прадстаўляе ў сваёй асобе які-н. разрад, групу людзей ці якую-н. галіну дзейнасці, выразнік чыіх-н. інтарэсаў.

Прадстаўнікі старэйшага пакалення вучоных.

3. Тыповы ўзор таго або іншага разраду істот, прадметаў.

П. мясцовай флоры.

|| ж. прадстаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. прадстаўні́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Но́даць ’псаваць’ (Касп.), ’абнеслаўляць’ (Інстр. 3). Тыповы прастамоўны «займеннікавы» дзеяслоў з шырокай, звычайна адмоўнай ці непрыстойнай семантыкай (своеасаблівы эўфемізм), параўн. чэш. ondat, луж. wonozyć, wonoześ, славен. onegati, серб.-харв. о̏ндати, балг. онодя, онождам (таксама і нодя) ад прасл. *onъda, займеннікавага прыслоўя, што ўзыходзіць да *onъ, гл. ён (Махэк₂, 414; ESSJ SG, 2, 532).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыва́тны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца асобнай часткай чаго-н., не агульны, не тыповы.

П. вывад.

Заключэнне ад агульнага да прыватнага (наз.). П. факт.

2. Асабісты, не грамадскі, не дзяржаўны.

Прыватная тэлеграма.

Прыватная справа.

3. Які належыць пэўнай асобе, не грамадству, не дзяржаве.

Прыватная ўласнасць.

П. заказ.

4. Які мае адносіны да асабістага, індывідуальнага валодання, дзейнасці, гаспадаркі і адносін, якія адсюль вынікаюць.

Прыватнае жыццё.

Прыватная пастанова (спец.) — пастанова, якая выносіцца судом па пытанні, што не падлягае яго кампетэнцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паказа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Тыповы, характэрны, які дае падставу для якіх‑н. вывадаў. Вельмі паказальнай для ідэйна-творчых пошукаў Бядулі з’яўляецца яго работа над паэмай «Беларусь». Перкін.

2. Які арганізаваны для ўсеагульнага азнаямлення. Паказальны суд. □ У той жа вечар ваенна-палявы суд атрымаў загад рыхтаваць паказальны працэс. Мехаў.

3. Узорны, які служыць прыкладам для другіх. Паказальная гаспадарка. Паказальны ўрок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)