забо́рI м. (ограда) агаро́джа, -джы ж.; (из жердей) пло́т, род. пло́та м.; (из брёвен) парка́н, -на м.; (тын) тын, род. ты́ну м.; (из досок) штыке́тнік, -ку м., штыке́ты, -таў ед. нет; (из кольев) частако́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бы́льнік, ‑у, м.

Адзін з відаў палыну; чарнобыль. Куды ні гляну — шыр і воля, Дзе лес ды неба ставяць тын, Нідзе мяжы не згледзіш болей, І зніклі быльнік і палын. Колас. Вартаўнікі падышлі да мяжы і селі каля густога куста быльніку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаро́джа, ‑ы, ж.

Плот, тын, сцяна і пад. вакол чаго‑н. Старыя ліпы і бярозы.., нібы верныя вартаўнікі, стаялі наўкола жалезнай агароджы. Чарот. Перад вокнамі, за нізкай агароджай, цвілі вяргіні. Чорны. Таму маўзалей, агароджу, Каб вечна тут вёсны цвілі, Вянкамі народ упрыгожыў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́наўка ‘завірушка, птушка Accentor’ (Некр. і Байк.). Параўн. укр. тинівка ‘птушка Prunella Viell.’. Назва выводзіцца ад тын (гл.), іншая назва-укр. дыял. плітнівка ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 569).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тынёнка ‘церніца’ (бярэз., Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Не зусім ясна. Відаць, ад назвы месца, дзе церлі лён, гл. тыня́нка ‘пуня’, або ад тынь2 ‘тонкая дошка’, гл. тын.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыно́к ‘загарадка з калкоў тычком’ (ТСБМ, Ласт.), ‘агароджа з тонкіх кійкоў, якія вертыкальна пераплятаюцца паміж жэрдак’ (віц., рэч., ЛА, 4), ‘пляцень’ (Ласт.). Памянш. да тын (гл.). Сюды ж тынко́вы (плот) ‘плот з частаколу (у адрозненне ад жардзянога плота)’ (брасл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тынь1 ‘ ціна, твань’ (Нас., Гарэц.), ‘плесень’: у клеці дужа ты́ньню пахніць (Юрч. Вытв.). Параўн. рус. смал. тынь ‘зялёныя водарасці, якія плаваюць густой масай, ціна’, ‘балоцістае, топкае месца’ (СРНГ), што ўтварае адзін арэал з беларускімі словамі. Верагодна, звязанае з тынець, гл.

Тынь2 зборн. ‘колле, плахі для пабудовы тыну’ (Нас.), сюды ж ты́нне? ‘платы, парканы’: пайшла ў вандроўку па‑пад тынню (Я. Колас). Параўн. польск. дыял. tynia ‘тонкая дошчачка або кіёк для плоту’ (MSGP), укр. попідти́нню ‘пад плотам, пад плятнём’ (Т. Шаўчэнка) ад ти́ння зборн. да тинтын’, рэдкае рус. тынь ж. р. ‘агароджа, плот’, звычайна ты́нье зборн. ‘калоды паміж слупамі ў сценцы’. Вытворнае ад тын з старым канчаткам на ‑ь са значэннем зборнасці, параўн. ст.-рус. чудь, сербь як назвы плямён (Фасмер, 1, 305).

Тынь3 — выклічнік раптоўнага дзеяння: дабавіў туды капусты і тынъ! — усё перамяшаў (Рамза, Бел. гутарк.). Да тыняцца, гл.

Тынь4 ‘месца на рацэ або возеры, якое зарасло трысцём’ (шкл., Мат. Маг.). Узыходзіць да прасл. *tyti ‘разрастацца, таўсцець’, параўн. серб. тити̏ ‘густа расці’ (Мартынаў, Зб. Крапіве, 214); паводле Мартынава (Лекс. взаим., 146–147), слова таго ж паходжання, што і тын (гл.) < *tynъ, якое з’яўляецца славянскім пранікненнем у германскія мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператы́нак ’пляцень’ (гом., Рам.)· Да тын (гл.), харв. prėlin, prėtinac ’перагародка’ пры pretiniti ’перагарадзіць, адгарадзіць; аббіць дошкамі’ і славен. tin ’перагародка (з дошак)’, якія Борысь (Czak. stud., 86) узводзіць да ’агароджа, плот, перагародка, сцяна’ < */ > 7/ ’тлусцець, буйна расці’ (Мартымаў, Язык, 3) — 34). Па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах не можа быць узведзена да *tęti (гл. цяць), *per‑tęti ’перарэзаць’, параўн. польск. przecinek ’коска’ і пад., параўн. укр. перетинок папярочны пляцень1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баля́са ’слупок для невысокай агароджы; шчыкеты’ (Шат.), ’точаны слупок у поручнях’ (Нас.), баля́сы ’агароджа, тын з слупікаў’ (Касп.), баля́с ’слупікі для агароджы’ (Касп.). Ст.-бел. баляс ’балюстрада’ (Булыка, Запазыч., гл. і Гіст. лекс., 98). Рус. баля́сы, укр. баля́си (ст.-укр. баляса і баляс з XVI ст.). Запазычанне праз польск. balas, balasa з італ. balaustro (Варш. сл., 1, 26; Брукнер, 12; Фасмер, 1, 119; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 68). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыльё ‘тупы бок касы’ (Чуд.), ‘тыльная частка нажа’ (ТС), тыллё ‘лязо нажа’ (Касп., Мат. Маг.) — адносна апошняга Станкевіч мяркуе, што гэта старана, процілеглая лязу (Стан., 1173), аднак фіксацыя ў розных населеных пунктах пярэчыць гэтаму меркаванню. Да тыл (гл.); змена семантыкі, магчыма, звязана з мясцовай трансфармацыяй зыходнага слова ў дыял. тул, гл. Сюды ж памянш.-ласк. ты́льечко ‘паркан’ (Доўн.-Зап., Пін.), параўн. тыльна сцяна ‘глухая сцяна з цэлых бярвёнаў, прасла’ (ЛА, 4), магчыма, першапачаткова ад тын, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)