по́льска-турэ́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́льска-турэ́цкі по́льска-турэ́цкая по́льска-турэ́цкае по́льска-турэ́цкія
Р. по́льска-турэ́цкага по́льска-турэ́цкай
по́льска-турэ́цкае
по́льска-турэ́цкага по́льска-турэ́цкіх
Д. по́льска-турэ́цкаму по́льска-турэ́цкай по́льска-турэ́цкаму по́льска-турэ́цкім
В. по́льска-турэ́цкі (неадуш.)
по́льска-турэ́цкага (адуш.)
по́льска-турэ́цкую по́льска-турэ́цкае по́льска-турэ́цкія (неадуш.)
по́льска-турэ́цкіх (адуш.)
Т. по́льска-турэ́цкім по́льска-турэ́цкай
по́льска-турэ́цкаю
по́льска-турэ́цкім по́льска-турэ́цкімі
М. по́льска-турэ́цкім по́льска-турэ́цкай по́льска-турэ́цкім по́льска-турэ́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ру́ска-турэ́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ру́ска-турэ́цкі ру́ска-турэ́цкая ру́ска-турэ́цкае ру́ска-турэ́цкія
Р. ру́ска-турэ́цкага ру́ска-турэ́цкай
ру́ска-турэ́цкае
ру́ска-турэ́цкага ру́ска-турэ́цкіх
Д. ру́ска-турэ́цкаму ру́ска-турэ́цкай ру́ска-турэ́цкаму ру́ска-турэ́цкім
В. ру́ска-турэ́цкі (неадуш.)
ру́ска-турэ́цкага (адуш.)
ру́ска-турэ́цкую ру́ска-турэ́цкае ру́ска-турэ́цкія (неадуш.)
ру́ска-турэ́цкіх (адуш.)
Т. ру́ска-турэ́цкім ру́ска-турэ́цкай
ру́ска-турэ́цкаю
ру́ска-турэ́цкім ру́ска-турэ́цкімі
М. ру́ска-турэ́цкім ру́ска-турэ́цкай ру́ска-турэ́цкім ру́ска-турэ́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ша́бля, ‑і; Р мн. ‑бель; ж.

Халодная зброя з выгнутым клінком і адным лязом, якой сякуць і колюць (прымяняецца кавалерыяй). А ў вачах байцоў яшчэ цямнее злосць, І шаблі вострыя не ўкладзены ў ножны. Панчанка. Многа дзён ваявалі мы ў тыле фашыстаў, лёталі ад сяла да сяла, секлі шаблямі ворагаў, узрывалі масты, палілі склады. Хомчанка. // У значэнні адзінкі лічэння: баец-кавалерыст. Інсургенты атрадам у пяцьдзесят шабель і дзвесце штыкоў і кос групаваліся ў Звярынскіх лясах. Караткевіч.

•••

Турэцкая шабля — шабля з моцна выгнутым серпападобным лязом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампа́нія I ж., в разн. знач. компа́ния;

вясёлая к. — весёлая компа́ния;

падзялі́ць з кім-не́будзь ~нію — раздели́ть с кем-л. компа́нию;

акцыяне́рская к. — акционе́рская компа́ния;

вадзі́ць ~нію — води́ть компа́нию;

падтрыма́ць ~нію — поддержа́ть компа́нию;

за ~нію — за компа́нию;

не к. — (хто каму) не компа́ния (кто кому);

цёплая к. — тёплая компа́ния

кампа́нія II ж., в разн. знач. кампа́ния;

турэ́цкая к. — туре́цкая кампа́ния;

пасяўна́я к. — посевна́я кампа́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́вы́, а́я, ‑о́е і ‑ая, ‑ае.

1. Белы, серабрысты, які страціў афарбоўку (пра валасы). Сівыя валасы. □ З карэты паволі сышоў добра апрануты чалавек з навіслымі сівымі вусамі. Лынькоў. Вочы.. [Міхайлава] молада і хітра бліснулі з-пад сівых калматых броваў. Карпаў. // З белымі валасамі, з валасамі, якія страцілі сваю афарбоўку. Сівая галава. □ Гэта быў хударлявы, яшчэ дужы чалавек, хоць скроні даўно ўжо сталі сівыя. Ваданосаў. На ганак выйшаў гаспадар, ужо стары, каля сямідзесяці гадоў, сівы, лысы. Нікановіч. // У спалучэнні са словам «гады» ужываецца для абазначэння старасці. Ён, сівых гадоў ляснік, Распасцёр свой дажджавік, Ён ідзе, трымае стрэльбу, Гоніць з ёю звера-шэльму. Калачынскі. Хмель на сценах. Бэз лахматы Мірна свеціць на гародах. Тут бы нашым добрым маткам Дажываць сівыя годы. Панчанка.

2. Колеру попелу; шэры. З адной кішэні доўгага сівага халата тырчэла турэцкая булка. Колас. Ёсць [коні] ў сівых яблыках, з лебядзінымі шыямі, з агнявымі вачыма. Бядуля. Раптам сівая хмара засланіла сонца. Мыслівец. // Разм. Бледны з адценнем такога колеру (пра твар чалавека). Сівы твар Рома выцягнуўся. Шчарбатаў.

3. З прымессю шаравата-белай шэрсці (пра футра). Сівы бабровы каўнер. Сівы каракуль. □ Дзверы былі замкнёны, а.. заечая шапка [Хвядоса] вісела на плоце, вецер перабіраў на ёй дробныя сівыя валаскі. Шашкоў. // З такой шэрсцю; з шаравата-белым апярэннем (пра жывёлін і птушак). Сівы конь. □ [Караткевіч і Даўгулевіч] тады заспрачаліся, якія бываюць галубы. Ці толькі сівыя, якіх яны перад сабою бачылі, ці бываюць і іншай масці? Гурскі. // у знач. наз. сі́вы, ‑ага, м. Пра каня такой масці. Увесь яравы палетак прыйдзецца пераараць, цэлую вясну тузацца з плугам, .. праклінаючы страшнымі кленічамі невінаватага ні ў чым сівага. Крапіва.

4. перан. Шаравата-белы, бялявы. Невідочныя шумелі Чараты ў сівым тумане. Зарыцкі. Над Казбекам, над сівой макушкаю, Задрамала воблака ў цішы. Калачынскі. Нерухома стаялі дрэвы, сівыя ад расы. Самуйлёнак. Кіпіць Енісей, мнагаводны, як мора, Сустрэўшы сівы акіян. Хведаровіч. Схілы гары былі голыя, усланыя сівым, сухім мохам. Пестрак.

5. перан. Які мае адносіны да далёкага мінулага; старажытны. І перад намі паўставалі Сівыя, даўнія вякі, Калі жылі і ваявалі Не мы, а нашы землякі. Глебка. Нечым старым, сівым, далёкім патыхала ад.. [парку]. Чарнышэвіч.

•••

Дажыць да сівых валасоў гл. дажыць.

Сівы як лунь — зусім сівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)