блю́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм.

1. Гаварыць глупства.

2. Гаварыць у сне, у забыцці, трызніць. Усю ноч Ірка кідалася спрасоння, блюзніла — гарачая, не падступіцца, — і клікала сваіх аленяў. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Блу́зніцьтрызніць’. Гл. блюзні́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пліуці́ць1трызніць у непрытомнасці’, ’несці лухту’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да плутещь (гл.). ■

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рзніць ’гаварыць няпэўна, выдумляць, мроіць’ (Яўс.). Кантамінацыя гукапераймальнага кур‑кур, курлыкаць (гл.) і трызніць (гл.) ’мроіць’. Параўн. курняўкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбе́рдзіцца ’здацца’ (ТС). Да е́рдзіцца з аналагічнай семантыкай, варыянт брэ́дзіцца < брэ́дзіць ’хлусіць, узводзіць паклёп; трызніць’ (гл.). Параўн. рус. дыял. прибре́диться ’прымроіцца; здацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мітурысы сабірацьтрызніць з гарачкі’ (Бяд.). Няясна. Магчыма, звязана з рус. смал. митулить ’расказваць лухту’, ’несці лухту’, якое, мусіць, можна звязаць з мі́тусь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́зніць ’жыць, дажываць’, ’гаварыць пустое’ (Юрч. Фраз. 2). Зыходзячы са значэння ’гаварыць пустое’, можна разглядаць як скажонае трызніць (гл.). Калі так, то ў гэтай форме збераглося другое старажытнае значэнне — ’дажываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баруздзі́ць трызніць; блюзніць, вярзці’ (Касп.). Рус. дыял. бару́зди́ть ’шумець’, барузди́ть ’быць неспакойным (аб вадзе)’, бару́здитьтрызніць; блюзніць’, борозда́ ’сварлівы чалавек, які выклікае беспарадак’, борозди́ть ’муціць ваду; перашкаджаць; блюзніць, вярзці; гаварыць незразумела’ (акрамя асноўных значэнняў: ’араць, баранаваць і да т. п.’). Гл. СРНГ. Калі гэта не нейкае гукапераймальнае ўтварэнне, то, відаць, звязана з слав. borzda, borzditi (усх.-слав. борозда́ і г. д.). Як семантычную паралель параўн. баразні́ць ’баранаваць; блюзніць, вярзці’ (Др.-Падб., 21) < баразна́. Парафін. яшчэ ўкр. (зах.) бороздити ’перашкаджаць каму-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бред м.

1. тры́зненне, -ння ср.;

быть в бреду́ быць у ста́не тры́знення, тры́зніць, блю́зніць;

2. (бессмыслица) разг. бязглу́здзіца, -цы ж., мн. нет; (нелепость) недарэ́чнасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

То́лапень ’дурань’ (Мат. Маг., Сцяшк. Сл.), ’таўкач’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Утварэнне з суф. ‑ень ад тало́піць, гл. талопіцца2; параўн. славен. tlápiti ’балбатаць, трызніць’, харв. tlápiti ’тс’, для якіх рэканструюецца прасл. *tolpiti (Скок, 3, 187), звязанае, хутчэй за ўсё, з тоўпіцца (гл.). Параўн. талабень, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)