Нестро́пця ’няўмека’ (клец., Нар. лекс.). Да троп (гл.), параўн. збіцца з тропу ’памыліцца’, biaz rostrapu и hatavie ’неразвіты’ (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэп ‘дарога, сцежка’: адным трэпам ходзіць (Вушац. сл.). Відавочна, варыянт да троп (гл.) з дыялектным чаргаваннем о > э ў аснове пад націскам, параўн. Карскі 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапа́ ’сцежка’ (Бяльк., Адм.), трапі́на ’тс’ (бярэз., Сл. ПЗБ), тропі́на ’тс’ (Мат. Гом.), тро́па ’сцяжынка’ (ігн., Сл. ПЗБ), трапі́нка ’тс’ (Ян.), тропі́нка ’тс’ (ТС), тропэ́на ’дарога’ (драг., Ск. нар. мовы), тро́пка ’сцяжынка’ (Нас., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі, Др.-Падб.). Укр. тропа́, троп, тріп ’след’, ’вузкая горная сцежка’, ’шлях, кірунак’, укр. гуц. трапа́ш ’зімовая дарога, вытаптаная авечкамі’, рус. тропа́ ’сцежка, дарожка’, стараж.-рус. тропа ’шлях, дарога’, польск. trop ’след, каляіна’. Дапускаюць прасл. *tropa, відавочна, звязанае з тра́паць, тро́паць ’стукаць нагамі, тупаць’ (гл.), параўн. роднасныя лат. trapa ’натоўп, куча’, алб. trap ’сцежка’, ст.-грэч. ἀτραπός ’сцяжынка’ (Фасмер, 4, 105; Чарных, 2, 496–497; Брукнер, 577; ЕСУМ, 5, 649). Гл. таксама троп ’дарога, след’, трэп ’дарога, сцежка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́пат ‘конская рысь з падскокваннем’ (ТСБМ), троп, тро́пат ‘трапятанне, хваляванне’ (Некр. і Байк., Ласт.). Параўн. укр. тро́піт ‘грукат, тупат, рысь’, серб. тро̏пот ‘шум, трэск, грукат’, балг. тро́пот ‘тупат’, макед. тропот ‘грукат, стук’. Відаць, самастойнае суфіксальнае ўтварэнне ў асобных славянскіх мовах са значэннем інтэнсіўнасці дзеяння ад дзеяслова тропаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рак (то́рок) ’праход’, ’троп звера’ (ТС), сюды ж торокова́ць ’снаваць, рабіць праходы (пра звера)’ і, магчыма, торокова́цца ’такаваць (пра цецерукоў)’ (ТС). Дэмінатыўнае ўтварэнне з суф. *‑ъkъ ад тор1 (гл.). Няясныя адносіны да таро́к ’кладка з калодаў праз рэчку’ (гл.), што бліжэй да тар, та́ра ’плыток для пераезду’ (ТС), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́піць ‘шукаць след звяроў (аб сабаках)’ (Федар. 1), трапі́ць (тропі́ць) ‘гнацца па слядах’ (Ласт.). Параўн. укр. тропи́ти, рус. тропи́ть ‘ісці па слядах звяроў’, ‘вытоптваць сцежкі’, польск. tropić ‘ісці па слядах, віжаваць’. Прасл. *tropiti ‘тс’ — ад *tropъ > троп (гл.) (Фасмер, 4, 105; Борысь, 643; Скок, 3, 506; ЕСУМ, 5, 648–649). Гл. таксама трапі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стро́піцца ‘спужацца, спалохацца’ (ТС). Відаць, звязана з ст.-польск. strzępać ‘баяцца’, для якога Слаўскі (SOr, 18, 255) дапускае развіццё значэння ад ‘быць нерухомым’ да ‘аслупянець (ад страху)’. Параўн. укр. торопи́тися ‘пужацца, бянтэжыцца’, рус. оторопе́ть ‘збянтэжыцца, атарапець’. Тады стропіцца з *сторопіцца, магчыма, пад уплывам строп (гл.) і моцнай рэдукцыяй другога ‑о‑. Далей гл. атарапець, торап. Магчыма, звязана з троп: збіцца з тропу (гл.), а таксама літ. strópti ‘цвярдзець’ (аслупянець?). Гл. таксама стрэпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панталы́к ’фанабэрыя, пыха’ (Нас.), ’розум, троп’ (Бяльк.), збіць(ца) з панталыку ’збіць(ца) з розуму’ (ТСБМ, ТС). Рус. панталы́к ’толк’, звычайна ў выразе сбить з панталы́ку, укр. збити з пантели́ку ’тс’. Пэўнай этымалогіі няма. Меркаванне Корша (гл. Праабражэнскі, 2, 12) аб запазычанні з азерб. pänd ’майстэрства, хітрасць, выкрут’. Фасмер (3, 199) лічыць неверагодным. Трубачоў (у Фасмера, там жа) падтрымлівае версію Гараева (Доп., 2, 28) аб паходжанні з ням. дыял. pandl̥ < Band ’завязка’ і ўдакладняе, што панталык сумесна з укр. дыял. карп. пантли́к, пантли́ка ’стужка’, польск. дыял. pętlik, pętlika ’пятля, завязка’, славац. pántlik, чэш. мар. pentlik мае крыніцай аўстрыйска-бавар. pantl ’завязка, стужачка’ (параўн. Балецкі, SSlav. 4, 1958; Крынжале, 354).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця́га ’нізіна са сцёкам’ (ТС), сця́гліна ’дол, упадзіна, лагчына’ (паст., Сл. ПЗБ); да сцягнуць < цягнуць, г. зн. месца, якое сцягвае ваду або якое цягнецца на пэўную адлегласць.

Сцяга́ ’сцежка’ (Ласт., Рам. 8–9, Касп.; рас., Шатал.), ’дарога, шлях’ (Сл. ПЗБ), сціга́ ’тс’: за гумном ідзець сціга, вы той сцягой ідзіці (рас., ЛА, 4), ’троп’: сцегі́ ваўчыныя (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. стега́ ’сцежка’. Прасл. *stьga, звязанае чаргаваннем галосных са сцігаць (гл.), параўн. роднасныя лат. stiga ’сцежка, пешаходная дарожка’, ст.-в.-ням. stëg ’тс’, з іншай ступенню вакалізма гоц. staiga ’дарога’, ст.-в.-ням. steiga, алб. shtek ’сцежка, праход’, што да і.-е. *steigh‑ ’крочыць, падымацца’ (Фасмер, 3, 752; Скок, 3, 331; Глухак, 583). Гл. таксама сцежка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які заслугоўвае поўнага даверу, непахісны ў сваіх поглядах, пачуццях, адданы. Верны сябар. Верны свайму абавязку. Верны ў каханні. □ З дарогі шчасця мой народ не зверне, Ён верны сын савецкае сям’і. Панчанка. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Ноч — сяброўка партызан, Друг іх верны — лес густы. Крапіва. Азірнуліся сябры: Следам крадуцца звяры, Слугі верныя зубровы, Усе чыны яго аховы. Вітка.

2. Вельмі надзейны. Верны сродак. Верная прыкмета. □ Каб добры лёс убачыць свой, Я верны спосаб знаю, — Расою першай лугавой Я вочы абмываю. Вітка.

3. Які адпавядае рэчаіснасці; правільны, дакладны. Верны вобраз. Верны шлях. □ Накіраваў наш райком Мяне на верную дарогу. Таўбін. Цімошка то чуў, што ўжо напалі на верны троп, то пераконваўся, што ніхто не ведае, як згарэў стог. Колас.

4. Трапны, дакладны, беспамылковы. Вернае вока. Верны вывад.

5. Непазбежны, немінучы. Камандзір і камісар брыгады разумелі, што ісці на прарыў, не разведаўшы абставін і сілы ворага, без падтрымкі, значыцца весці на верную смерць паўтары тысячы чалавек. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)