Трэ́йчы ‘тры разы’ (Шат., Варл.; ашм., Стаяк., Сцяц., Сцяшк. Сл., Жд. 1, 3; асіп., Буз., Сержп. Прык. і прым., Ян.), ‘тройчы’ (карэліц., Сл. ПЗБ), ст.-бел. треичти ‘тс’ (Александрыя). Да тро́йчы (гл.), параўн. трэ́йка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́йчытройчы, трыкроць’ (Нас.), тры́чы ‘тс’ (арш., Мат.), ст.-бел. триичи, триищи ‘тс’ (ГСБМ), параўн. укр. тричі ‘тс’, рус. три́дчі ‘тс’. Выводзіцца з *tri (гл. тры) і іменнай формы *jьtjь ‘ход’, гл. ісці, тройчы, трэйчы (ЕСУМ, 5, 642; Фасмер, 4, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патраі́ць, ‑траю, ‑троіш, ‑троіць; зак., што.

Спец. Тройчы ўзараць. Ухадзіўся з работаю дзядзька Марцін. Яшчэ на тым тыдні скончыў сеяць грэчку. Патраіў і папар пад жыта. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́чытройчы, тры разы’ (Бес.; арш., Мат.). Параўн. укр. три́чі, три́чи ‘тс’. Паводле Карскага (2–3, 72), да тры‑ з суф. ‑чы, як у двойчы, тройчы (гл.); апошні ідэнтыфікуецца з іменнай формай *jьtjь ‘ход’ ад дзеяслова *jьti (гл. ісці). Гл. ЕСУМ, 5, 642.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Паклікаць каго‑н. Пагукалі дзяцей у дом.

2. і без дап. Гукаць некаторы час. Пагукала ў дзверы тройчы, — Спаў багаты грозны дом... Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траекро́тна, траякро́тнатройчы, трыкроць, трыкротна’ (Адм.) — калька з польск. trzykrotnie ’тс’. Траякра́тна ’тс’ (там жа) — з рус. трёхкратно ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑куку зак.

Пачаць кукаваць. // Пракукаваць. [Дзяўчынка] зусім па-дзіцячаму наставіла губкі і тройчы ціха закукавала: — Ку-ку, ку-ку, ку-ку! Брыль. Недзе далёка зноў закукавала зязюля і адразу змоўкла. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушчарэ́піцца, ушчарэплюся, ушчарэпішся, ушчарэпіцца; зак.

Разм. Тое, што і ушчаперыцца. Купрыян хацеў ушчарэпіцца бацюшку ў валасы, але быў да таго п’яны, што жонка як турнула рукою, то ён задраў ногі тройчы і перакуліўся... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трохкра́тны ‘трохразовы, патроены’ (ТСБМ). Запазычана з рус. трёхкратный ‘тс’, што ўзыходзіць да ст.-слав. три краты ‘тры разы, тройчы’, параўн. ст.-бел. трикраты ‘тс’ (ГСБМ). Формы трыкро́тна ‘ўтрая’ (Ласт.), ст.-бел. трыкротный ‘трохразовы’, як і трыкротьтройчы’, запазычаны з польск. trzykrotnie, trzykrotny, trzykroć, гл. Фасмер, 2, 368. Формы з трох- (гл.) з’яўляюцца наватворамі на фоне складаных слоў з тры‑ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахрысто́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

У праваслаўных — пацалавацца тройчы, віншуючы са святам вялікадня. Калі скончылі песню, у якой прыняў удзел і Базыль, ён пахрыстосаваўся з гаспадарамі і з «валачобнікамі» па ўсіх правілах велікоднага этыкету. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)