Пешахо́д ’тратуар’ (Растарг.). З рус. пешеход ’тс’, пашыранага ў 90‑х гадах XIX ст., параўн. яшчэ пешеходня ’бакавы шлях (на мосце) для пешых’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
палюдне́ць, ‑ее; зак.
Разм. Стаць, зрабіцца больш людным, мнагалюдным. Я тушу святло, акно адчыняю насцеж і, падпёршы рукамі падбародак, гляджу на тратуар, які палюднеў, ажыў. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабгніва́ць, ‑ае; зак.
Абгніць зверху або з краёў; абгніць у многіх месцах. Дашчаты тратуар — у тры дошкі — ляжаў уздоўж плота. Дзе-нідзе толькі, праўда, паабгнівалі краёчкі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дашча́ны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з дошак. Дашчаны ганак. □ У канцы саду віднеўся дашчаны будынак, вакол яго ў строгім парадку размяшчаліся рамачныя вуллі. Шамякін. Масцілі [чамбарскія мяшчане] тратуар дашчаны З дубоў стагодніх, каб навек. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
1. Дарожка для пешаходаў па баках вуліцы; тратуар.
2. Драўляная абшыўка або афарбоўка (першапачаткова — пад дрэва) ніжняй часткі сцен памяшкання (спец.).
Панэлі, размаляваныя пад дуб.
3. У зборным будаўніцтве: жалезабетонная або драўляная пліта, якая з’яўляецца гатовым элементам збудавання (спец.).
4. перан. У некаторых выразах: пра занятак прастытуцыяй.
Пайсці на п. (стаць прастытуткай).
|| прым. панэ́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
слізго́та, ‑ы, ДМ ‑гоце, ж.
Разм. Слізкасць, абледзянеласць чаго‑н. Выбраліся на абледзянелы дашчаны тратуар, пабрылі ўсцяж вуліцы. Макрэча, слізгота. Навуменка. Я чую, як шумяць .. хвоі, як падаюць шышкі, і ногі нячутна ступаюць па мяккай слізгоце шыпулек. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́днік, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і тратуар. Вуліца была гладка забрукавана, а ходнікі выкладзены бетоннымі плітамі. Машара.
2. Тое, што і палавік. [Маці:] — [Святланка] да мяне прыскочыць, бывала, дык перакусіць з дарогі не паспее, а ўжо і падлогу ператрэ, і ходнікі выб’е, і падворак падмяце. Гіль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хадні́к, ‑а, м.
1. Вузкая доўгая паласа грубай тканіны, якая рассцілаецца на падлозе. На падлозе, вылізанай да жаўцізны, дзе — густа — ваўчыныя шкуры, а дзе і самаробныя хаднікі. На сценках — прывезеныя дываны. Караткевіч.
2. Разм. Тое, што і тратуар. Каля дамоў былі пакладзены вузкія, дашчаныя хаднікі. «Маладосць».
3. Спец. Падземная вырабатка, прызначаная для пешага перамяшчэння людзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асфа́льт, ‑у, М ‑льце, м.
1. Прыродная або штучная чорная смалістая маса, якая выкарыстоўваецца ў некаторых галінах прамысловасць і якой пакрываюць дарогі, тратуары. Тхнула смалістым вод[а]рам, ішлі дымы... Людзі мяшалі кіпучы асфальт. Чорны. [Хлопцы] падняліся на ўзвышша, адтуль была відаць пакрытая асфальтам дарога. Гурскі.
2. Дарога, тратуар, пакрытыя такой масай. Ледзь чутна шасцяць па асфальце таксі. Навуменка. Асфальт скончыўся. Далей пайшла брукаваная шаша. Корбан.
[Ад грэч. ásphaltos — горная смала.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намасці́ць сов.
1. намости́ть; (пол и т.п. — ещё) настла́ть;
н. тратуа́р — намости́ть тротуа́р;
н. падло́гу — настла́ть пол;
2. разг. нагромозди́ть;
н. скры́нак аж пад столь — нагромозди́ть я́щиков до потолка́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)