патрапята́ць, ‑пячу, ‑печаш, ‑печа; зак., чым.

Трапятаць некаторы час. Каршун тым часам зрабіў яшчэ некалькі кругоў, на момант застыў у паветры, патрапятаў крыламі, выцягнуў лапы і рынуўся ў ваду. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мялька́цца, мелькиццатрапятаць’. (ТС), мялькаць ’мільгаць’ (Ян.). З рус. мелъкать ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапечыць ’[конь] стрыжэ вушамі’ (Клім., ЛА, 1), трапе́ча ’тс’ (петрык., там жа). Да трапятаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапяслі́вы ‘хуткі ў рабоце’ (навагр., Нар. сл., ЛА, 2), трэпеста́цьтрапятаць’ (ТС), трэпэста́ць ‘гаварыць абы-што, балбатаць’ (Руб.), трапяста́цца ‘кідацца, старацца зрабіць усё з апошніх сіл’ (гродз., Сл. ПЗБ), трэпесту́н ‘балбатун’: багато трэпе́шчэ езыком, трэпесту́ха, трэпету́ха ‘тс (аб жанчыне)’ (ТС). Да трапята́ць (гл.) з т. зв. s‑intensivum. Параўн. укр. трепесі́ти ‘дрыжаць з перапалоху’, рус. трепеста́тьтрапятаць’, трепеска́ть ‘тс’. Магчыма, гэта ўплыў балцкага субстрату: у літоўскай мове дзеясловы на ‑sėti ўтвараюцца ад анаматапеічных дзеясловаў. Гістарычна засведчана форма ст.-бел. трепетливый ‘трапяткі’ (ГСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрыгаце́ць, ‑ціць; незак.

Разм. Дрыжаць, трэсціся, калаціцца. Глуха калацілася паветра ад стрэлаў гармат, і з ім калаціліся-дрыжалі вокны-шыбы, і хатка дрыгацела, як калыска. Нікановіч. // Мігцець, трапятаць. На ясным небе загараліся зоркі, дрыгацелі, свяціліся рознакаляровымі агеньчыкамі, пераліваліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́пяць1 ‘багна, дрыгва’ (ваўк., Сцяшк.). Утворана ад дзеяслова *trepet‑ati > трапятаць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем ‘тое, што трапечацца, калышацца, пастаянна рухаецца’.

Трэ́пяць2 ‘тое, што вельмі белае’: трэпяць, аш у вочы коля сваёю бялізнаю (навагр., ЖНС), значэнне, відаць, кантэкстуальна абумоўленае. Да трапята́ць ‘мільгацець’ (гл.), утворана ад асновы, прадстаўленай у прасл. *trepet‑ati, пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненным значэннем (як бел‑ь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапе́чнік ’падлеснік, Sanicula L.’ (Байк. і Некр.). Няясна. Відаць, ад трапятаць (гл.): расліна мае лісты на доўгіх сцяблах, якія трапечуцца сярод іншых невысокіх раслін падлеску.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страпяну́ць (стріпяну́ць) ‘страсянуць’ (ТСБМ, Бяльк.), страпяну́цца ‘уздрыгнуць, усхапіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), стрэ́пенуцца ‘уздрыгнуць, схапіцца, спахапіцца’ (Растарг.), стрыпыні́ты ‘аслупянець’ (драг., З нар. сл.). Да трапятаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапяту́шка (трэпету́шка) ‘жаваранак, Alauda arvensis vel arborea’ (Мат. Гом.), параўн. укр. дыял. трепету́ха, трепещу́к ‘палявы жаўранак’. Да трапята́ць (гл.). Матывацыя: хуткае трапятанне птушкі крылцамі (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 222; ЕСУМ, 5, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́стацца ’хадзіць без мэты, марна трацячы час’ (докш., Янк. Мат.), рус. пластаться ’качацца, перакочвацца з боку на бок’. Магчыма, балтызм. Параўн. літ. plastėtiтрапятаць; матляцца; трымцець’, plastelėti ’узмахваць (крыламі)’, plastėnti ’злёгку трымцець’, ’развівацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)