впопа́д нареч., разг. упапа́д; (кстати) дарэ́чы, да ме́сца, да ла́ду; (уместно) тра́пна; (вовремя) у пару́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самахарактары́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Характарыстыка самога сябе сваімі паводзінамі, учынкамі і асабістымі выказваннямі. Сатырык [К. Чорны] трапна выкарыстоўвае прыём самахарактарыстык персанажаў і парадзіравання іх мовы для высмейвання недарэчнага існавання гэтых абломкаў старога свету. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сна́йпер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяльна падрыхтаваны стралок вышэйшай кваліфікацыі, які дасканала валодае майстэрствам выключна трапнай стральбы, маскіроўкі і назірання і звычайна паражае цэль з першага стрэлу.
С., як правіла, узброены вінтоўкай з аптычным прыцэлам.
2. перан. Той, хто дзейнічае трапна і дакладна.
На футбольным полі ён — с.
|| прым. сна́йперскі, -ая, -ае.
С. агонь (трапны, дакладны).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прымільга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Стаць звычайным, прывычным, страціць арыгінальнасць (пра тое, што часта сустракаецца). Прымільгаліся палі, лясы, лугавіны і здаваліся шэрымі, аднолькавымі. Чарнышэвіч. Канстанцін Міхайлавіч вельмі трапна парадзіруе акамянелыя звароты, што сапраўды прымільгаліся ў неразборлівай прозе. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падцэ́ліць, ‑цэлю, ‑цэліш, ‑цэліць; зак.
Разм.
1. Трапна папасці куды‑н., у якую‑н. цэль. [Тарэнта:] — Падцэляць жа вось неяк акурат у галаву. Калі б яшчэ раз давялося, дык бы напэўна ўжо ў лоб проста падцэлілі б. Галавач.
2. перан. Угадаць, улавіць зручны момант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уле́жаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Змагчы прабыць некаторы час у ляжачым становішчы; астацца ляжаць. — Хоць Міхаіл Пятровіч прыпісаў мне пасцельны рэжым, але ўлежаць я не мог. С. Александровіч. Снарады клаліся густа і трапна. Улежаць пад такім агнём было цяжка. Машара. — Ты думаеш, дзеравіна гэта доўга ўлежыць тут? — паківала галавой жанчына [экскаватаршчыку]. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разла́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Адсутнасць адзінства, адпаведнасці, згоднасці. Душэўны разлад. □ Пісьменнік [Янка Брыль] трапна паказаў сацыяльны разлад паміж бацькамі і дзецьмі, разлад, які канчаткова і беспаваротна загубіў бацькоў-мукасеяў. Майхровіч.
2. Нязгода, нелады; раздор. У разладзе, які з прыходам Просі пасяліўся ў Антосевай сям’і, відавочна выяўлялася нейкая памылка: толькі — якая? чыя? Васілевіч. Пакутуючы ад разладу з Лёдзяй, .. [Юрка] цэлую ноч прыдумваў самыя неверагодныя кары сабе і Севу. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пару́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.
Паклапаціцца, панепакоіцца аб кім‑, чым‑н. Ды трэба ж было парупіцца, каб газета выйшла добрая, каб моцна і трапна біла яна стары быт, ды прыдумаць ёй і адпаведнае імя. Колас. Ля студні намерзла высока і подступу каню не было. — Ніхто і не парупіцца, каб абсячы. Чорны. Каторы год як не бачыла брата, а гэта зайшоў па дарозе, дык нават падвезці не парупілася. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Луча́ць 1 ’яднаць, злучаць, з’ядноўваць’, славін. łąčac ’тс’. У іншых слав. мовах толькі ў прэфіксальных варыянтах. Да прасл. lǫčati — ітэратыў да lǫčiti > лучы́ць 1 (гл.).
Луча́ць 2 ’трапляць у цэль, падладжвацца’ (Гарэц., ТСБМ, Янк. 2, Дразд., Нас. Сб., Юрч. Фраз. 3, Касп.; мсцісл., дзісн., КЭС), ’цэліцца, прыцэльвацца’ (ТС), ’намервацца’ (Сцяшк. Сл.), паст. ’штурхаць нагой’, лаг. ’улоўліваць’ (Сл. ПЗБ), луча́ці ’страляць з лука’ (Ян.), луча́цца ’трапляцца, здарацца, мець месца’ (Нас., Шат.; КЭС, лаг.), ’сватацца’ (віл., Сл. ПЗБ), лу́чна ’трапна, у цэль’, лу́чны ’трапны’, ’шчаслівы, удачлівы’ (Нас.). Да лу́чыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недарэ́ка ’абмежаваны чалавек; заіка’ (Гарэц.), ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недарэ́кі ’неразумны, бесталковы; картавы, заікасты’ (Ян.), ’коснаязыкі’ (пух., Жыв. сл.), недарэ́члівы ’картавы, заікасты’ (Ян.), недарэ́чны ’няўдалы’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут змяшаліся розныя па паходжанню словы: адны ўтвораны на мясцовай глебе з неда- ’дастаткова’ і рэ́кці ’сказаць’ (гл.), другія хутчэй за ўсё запазычаны з польск. niedorzeczny ’неразумны, дурны, няўдалы’, што ўзыходзіць да спалучэння do rzeczy ’трапна, талкова’ з пэўнай фанетычнай адаптацыяй (так Кюнэ, Poln.) або ўтворана ў беларускай мове з аналагічнага спалучэння, параўн. дарэ́чы ’ў належны час, у належным месцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)