Таўпі́ць ’звальваць у адно месца; запіхваць у натоўп’ (Нас.), то́ўпіць ’змяшчаць, месціць’ (Ласт.), таўпі́цца ’змяшчацца; пхацца ў натоўп’ (Нас.), ’ствараць натоўп’, то́ўпіцца ’змяшчацца, збірацца; ісці клубамі (пра дым)’ (Сл. ПЗБ), ’нацягваць (пра хмары)’ (Пятк. 2), тоўпі́цца ’змяшчацца; гуртавацца’ (ТС), товпі́тісе ’збірацца’ (Вруб.). Параўн. укр. дыял. то́впити ’націскаць, натоптваць, напіхваць’, товпи́тися ’ўціскацца, упіхвацца’, рус. толпи́ться ’ствараць натоўп’, польск. дыял. tłopić, tłupić ’тс’, балг. тълпя́ се ’збірацца ў натоўп, глуміцца’. Прасл. *tъlpiti (sę)/*tьlpiti (sę), роднаснае літ. tilpti ’даваць месца, змяшчаць’, лат. tìlpt ’змяшчацца’, ірл. tallaim ’знаходжу месца’. Меркаванне пра запазычанне то́ўпіцца (параўн. і стоўпіцца ’змясціцца’, утоўпіцца ’тс’) з літ. talpìnti(s) ’змяшчацца’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73) без дадатковых аргументаў цяжка прыняць; параўн. талопіцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натоўп ’тлум, мноства людзей’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), у 20‑я гады таксама на́таўп (Некр. і Байк.). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. натоўпіцца ’набіцца гурбою, мноствам людзей’ (Нас.), да тоўпіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тало́піцца1тоўпіцца’ (Сцяшк.). Параўн. польск. дыял. tłopić się ’пхацца, ціснуцца, набівацца’, чэш. ‑těloupit se, ‑taloupit se ’ўскокваць; прарывацца’, славац. ťalúpiť sa ’брысці’, серб.-харв. тла́пити ’мроіць, трызніць’, балг. радоп. тлапу́вам ’тс’. Роднаснае тоўпіцца (гл.), далейшыя сувязі з літ. tilpti ’змяшчацца’, дыял. tùlpinti ’змяшчаць, упіхваць; збіраць’, лат. tulpîtiês ’збірацца’, параўн. Брукнер, 572; Махэк₂, 639; Скок, 3, 477 (сербскае слова выводзіць з кла́пити, відаць, беспадстаўна); Дурыданаў, БЛ, 37, 3, 65–70. Гл. яшчэ таўпа і наступнае слова.

Тало́піцца2, тало́піць (талупіць) вочы ’засяроджана глядзець, пазіраць’ (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова, бліжэйшы адпаведнік, што тлумачыць семантыку, польск. дыял. tlopić się ’гвалтам набівацца’. Гл. уталопіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўмо́рыць ’мясіць; запіхваць’ (Юрч. Вытв.), таўмо́рыццатоўпіцца, вазіцца, кешкацца’ (Юрч. Фраз. 1). Дзеяслоў, утвораны ад незахаванага *tъlmiti (гл. папярэднія словы) з экспрэсіўным суф. ‑ori‑, аналагічным да ‑oli‑ (чаргаванне гэтых суфіксаў характэрна для гукапераймальных і экспрэсіўных дзеясловаў, параўн. Борысь, Leksyka słów., 30). Параўн. таўпіць, таўпорыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́лапень ’дурань’ (Мат. Маг., Сцяшк. Сл.), ’таўкач’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Утварэнне з суф. ‑ень ад тало́піць, гл. талопіцца2; параўн. славен. tlápiti ’балбатаць, трызніць’, харв. tlápiti ’тс’, для якіх рэканструюецца прасл. *tolpiti (Скок, 3, 187), звязанае, хутчэй за ўсё, з тоўпіцца (гл.). Параўн. талабень, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўпіць ’змяшчаць, напаўняць’ (Ласт., Гарэц.), то́ўпіцца ’збірацца групай’ (ТСБМ), ’стаяць гурбой’ (бялын., Янк. Мат.; рагач., Сл. ПЗБ), ’змяшчацца’ (Нас., Жд. 1; віл., Сл. ПЗБ), ’ісці клубамі (пра дым)’ (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж сто́ўпіць ’змясціць’, уто́ўпіцца ’змясціцца’ (Гарэц.), стоўпіцца (віл., LKK, 16, 190), нато́ўпіцца ’набіцца шмат людзей у памяшканне’ (Нас.). Гл. таўпіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талава́ць ’вытоптваць, вытраўляць; утоптваць, трамбаваць’ (Гарэц., Юрч.), ’мучыць, цягаць’ (Сцяшк. Сл., Янк. 1), та́ловаць ’таптаць, мяць’ (ТС), та́ловать ’знішчаць’ (Альп.), та́ловаты ’цягаць, сцягваць у адно месца’ (Арх. Вяр.), талава́ццатоўпіцца’ (Юрч., Ян.). Параўн. укр. талува́ти ’таптаць, утоптваць; нядбала ставіцца’, рус. талова́ть ’красці’, иста́ловать ’знішчаць’. Згодна Вярэнічу (Арх. Вяр., 452), палеская форма суадносіцца з та́лыты ’сцягваць у адно месца; траціць’. Гл. таліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тесни́ться несов.

1. ці́снуцца; ці́скацца; (толпиться) то́ўпіцца; (стоять тесной толпой) стая́ць (нато́ўпам), це́сна стая́ць; (ютиться) тулі́цца;

вокру́г тесни́лся наро́д наво́кал ці́снуўся (то́ўпіўся) наро́д;

по берега́м тесни́лись грома́ды дворцо́в па берага́х це́сна стая́лі гма́хі пала́цаў;

2. перен. то́ўпіцца; (наполнять) напаўня́ць (што); по́ўніць (што);

в уме́ у него́ тесни́лись ра́зные предположе́ния у галаве́ ў яго́ то́ўпіліся (галаву́ яго́ напаўня́лі, по́ўнілі) ро́зныя меркава́нні;

3. страд. сціска́цца; ці́снуцца; адціска́цца; цясні́цца; адцясня́цца; душы́цца; см. тесни́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Таўкці́ ’таўчы’ (Нас., Некр. і Байк., Мат. Гом., Сержп. Прымхі; рагач., Сл. ПЗБ), ’ціснуць алей’ (ельск., ЛА, 4), ’таўчы; біць’ (Ян.), тоўкці́ ’таўчы; біць, штурхаць’ (ТС), товкты́ ’штурхаць’ (пін., ЛА, 2), ’таўчы’ (Сл. Брэс.), товкчи́ ’абтоўкваць (проса, ячмень)’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), таўкці́ся ’таўчыся’ (Ян.), ’біцца, знаходзіцца ў стане цечкі (пра кабылу)’ (воран., Жыв. св.), тоўкці́сатоўпіцца’ (ТС), товкты́са ’штурхацца’ (пін., ЛА, 2). Параўн. укр. товкти́, рус. толкти́. Прасл. *tolkti/*telkti ’біць, таўчы’, роднаснае да літ. tèlkti ’стаць мірным, рахманым’, telkti ’склікаць талаку’ (Фасмер, 4, 73; ЕСУМ, 5, 588). Гл. таксама таўчы, талака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоўч1 ’таўчы’ (Растарг.): тоўч кросны ’таўчы аснову ў ступе’ (мсцісл., Жыв. сл.), то́ўчцатоўпіцца, знаходзіцца ў цісканіне’ (Юрч. Сін.). Да таўчы, гл.

Тоўч2 ’вотруб’е’ (Мат. Гом.), ’прасяное шалупінне’ (ТС), товч ’тс’ (Сл. Брэс.), ’корж з тоўчанага канаплянага семені’ (стол., ЖНС): тоўч есць ’многа, з прагнасцю есці густое’ (Юрч. Сін.). Укр. товч ’восыпка свойскай жывёле’, польск. tłucz(a), tłuk, чэш. tlucz, славац. tlč ’корм жывёлы’. Прасл. *tolčь. Да таўчы (гл.), якое з прасл. *telkti — у ім група telt на ўсходнеславянскай тэрыторыі (пад уплывам цвёрдага ‑л‑) перайшла ў tolt*tolkti. Ад асновы апошняга *tolk — пры дапамозе суф. *‑jь утварылася *tolk‑jь > *tolčь > тоўч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)