арыгіна́л

твор ці дакумент у першапачатковай форме; рукапіс’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. арыгіна́л арыгіна́лы
Р. арыгіна́ла арыгіна́лаў
Д. арыгіна́лу арыгіна́лам
В. арыгіна́л арыгіна́лы
Т. арыгіна́лам арыгіна́ламі
М. арыгіна́ле арыгіна́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

п’е́са, -ы, мн. -ы, п’ес, ж.

1. Драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на тэатральнай сцэне.

2. Невялікі музычны інструментальны твор (спец.).

П. для баяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́пус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобны музычны твор у шэрагу іншых твораў таго ж аўтара (спец.).

2. Твор, праца (жарт.).

Пазнаёмся з маім першым опусам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакладны́², -а́я, -о́е.

Перакладзены з якой-н. мовы.

П. твор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накцю́рн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі музычны твор лірычнага характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбубе́ньваць

‘адыгрываць твор (напр., адбубеньваць драму)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адбубе́ньваю адбубе́ньваем
2-я ас. адбубе́ньваеш адбубе́ньваеце
3-я ас. адбубе́ньвае адбубе́ньваюць
Прошлы час
м. адбубе́ньваў адбубе́ньвалі
ж. адбубе́ньвала
н. адбубе́ньвала
Загадны лад
2-я ас. адбубе́ньвай адбубе́ньвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адбубе́ньваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бала́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, бала́д, ж.

1. Невялікі вершаваны твор асобай формы пераважна на легендарную ці гістарычную тэму.

2. Музычны твор эпічнага характару для голасу або інструмента.

|| прым. бала́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыго́дніцкі, -ая, -ае.

Заснаваны на прыгодах, звязаны з прыгодамі.

П. твор.

П. жанр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохто́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Твор або збор твораў у трох тамах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

и́ми мест., твор., см. они́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)