каза́-дзераза́, казы-дзеразы, ж.

Фальклорная назва казы. — Дзе ж твая каза-дзераза: ваўкі з’елі, ці мо ў заячую хату схавалася? Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрадзі́цца, ‑родзіцца; зак.

Стаць зноў жывым; аджыць. // Абудзіцца да новага жыцця; аднавіцца, паявіцца зноў. І адродзіцца, уваскрэсне Ціхая слава твая, Хірасіма. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

твой, твайго́, м.; твая́, тваёй, ж.; тваё, твайго́, н.; мн. твае́, тваі́х; займ. прыналежны да ты.

1. Які мае адносіны да цябе, належыць табе. Твая хата. Тваё паліто. Твая думка. □ Масква, Масква, каторы раз Іду я плошчамі тваімі! Танк. [Максім да Данілы:] — Я на тваім месцы наняў бы машыну, насыпаў бы ў кузаў яблык і гайда іх на Урал. Капыловіч. Аднаму ўсё ж сумнавата, браце, у твае гады. Машара. // Такі, як у цябе, падобны на твой. Твае [маці] ў мяне бровы, твой лоб і нос. Твой неспакой. І, пэўна, твой лёс. Вярцінскі. // Зроблены, ажыццёўлены і пад. табою. Тваё пісьмо. Твае распараджэнні. // Звязаны з табою, знаёмы табе. Ну дзе ж твой абяцаны тэхнік? // у знач. наз. тваё, твайго́, н. Разм. Тое, што належыць або ўласціва табе. Твайго мне не трэба.

2. Які належыць табе па сваяцкіх, сяброўскіх і пад. адносінах. Твой бацька. Твая маці. Тваё дзіця. Твае сябры. // у знач. наз. твае́, тваі́х. Разм. Родныя, блізкія. Прывітанне тваім. Твае дома? // у знач. наз. тво́й, твайго́, м.; твая́, тваёй, ж. Разм. Муж, каханы або жонка, каханая. — Думаеш, толькі твая такая? — зазначыў Барыс Сівец. — Усе яны .. на адзін капыл. Васілёнак.

•••

Каб і духу твайго не было дзе гл. быць.

Каб нагі тваёй не было дзе гл. быць.

Нагі тваёй не будзе дзе гл. быць.

Не твая бяда гл. бяда.

Няхай на тваім будзе — няхай будзе так, як ты хочаш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ласць, -і, ж.

1. Добрыя, велікадушныя адносіны.

Змяніць гнеў на м.

2. Ахвяраванне, дар.

Ваша (твая, яго) міласць (уст.) — ужыв. як пачцівы зварот ніжэйшага да вышэйшага і пры ўпамінанні трэцяй асобы.

Міласці просім (разм.) — ветлівае запрашэнне зрабіць што-н.

Па міласці каго (іран.) — па чыёй-н. віне або дзякуючы каму-н.

Скажы на міласць (разм.) — выказванне здзіўлення, непаразумення і пад. з якой-н. прычыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растапта́цца, ‑топчацца; зак.

Разм. Страціць форму, стаць залішне прасторным у выніку працяглай носкі; разнасіцца (пра абутак). [Соф’я Сідараўна:] — Сукенка твая ўжо нікуды не варта. Ды і чаравікі растапталіся. Парахневіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаста́к, ‑а, м.

Сярэбраная манета Польшчы і Вялікага княства Літоўскага вартасцю ў шэсць грошаў. [Зусь:] — Твая работа варта таго, каб я вылічваў з цябе [Юзіка] штодзень па шастаку. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аджа́ць, адажну, адажнеш, адажне; зак., што.

1. Зжаць невялікую частку поля (ад краю). Аджаць жыта ад дарогі.

2. Разлічыцца, адрабіўшы жнівом. [Самоцька:] — Адрабіў ты.. [Нахлябічу], аджала яму твая жонка ці не? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кана́та (?) у фальклорным запісе: «— Дзе цурка твая? — Пашла da канаца, пасцель белу слаці» (навагр., Дзмітр.) — відаць, памылкова замест da канаці. У такім выпадку гэта відазмененае запазычанне з польск. komnata > konnata > konata > каната. Яшчэ ст.-бел. комната. ковната ’пакой’ (XV ст.), якое са ст.-польск. komnata, kownata ’тс’ < с.-лац. caminata і camnata ’пакой з камінам’, ’дом’ (Слаўскі, 2, 388; Булыка, Запаз., 164).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мітуслі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць мітуслівага. [Пачулія:] — Найбольш мне мітуслівасць твая не падабаецца, я люблю працаваць спакойна: выйграў — добра, прайграў — плакаць не буду. Самуйлёнак. Варта было прыйсці Галынскаму, як разгубленасць і мітуслівасць зніклі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Перажыць шмат гора. // Пражыць пэўны час, пераадольваючы цяжкасці. Адгараваць зіму. □ Ёсць родныя. Ды ўсе жывуць сабой, І толькі верная твая любоў Са мной мой век адгаравала. Буйло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)