будаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Той, хто будуе (у 1 знач.), працуе на будаўніцтве.

Брыгада будаўнікоў.

2. перан., чаго. Тварэц, стваральнік.

Будаўнікі новага грамадства.

|| прым. будаўні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

созда́тельница ж. тварэ́ц, -рца́ м.; ствара́льніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тво́рца, ‑ы, м.

Разм. Тое, што і тварэц. Творца вялікага шчасця — Савецкай зямлі чалавек. Танк. Прывет, галактыка! Прывет табе маскоўскі Прыслаў народ наш — творца і змагар. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тво́рцатварэц’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ст.-бел. творца ’тс’. Запазычана з польск. twórca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пекната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

Разм. Уласцівасць пекнага; прыгажосць. Лёс табе даў пекнату чараўнічую, дасць ён, напэўна, і шчасце вялікае. Дубоўка. Хто тварэц жыцця людскога, Волі, шчасця, пекнаты? Хто кладзе к жыццю дарогу? Ведай, моладзь, гэта — ты! Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зижди́тель книжн., уст. тварэ́ц, -рца́ м.; ствара́льнік, -ка м.; (основатель) заснава́льнік, -ка м.; (строитель) будаўні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

созда́тель

1. тварэ́ц, -рца́ м., ствара́льнік, -ка м.;

2. (бог) Бог, род. Бо́га м.; (при восклицании) Бо́жа;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стваральнік, творца, тварэц; каваль (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ствара́льнік, ‑а, м.

Той, хто стварае што‑н.; тварэц. Працоўныя масы — стваральнікі ўсіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, галоўны герой гісторыі — павінны былі стаць і галоўным героем літаратуры. Івашын. [Я. Колас] з’яўляецца разам з Янкам Купалам стваральнікам беларускай літаратурнай мовы. «Полымя». // Арганізатар. [Шырма] .. выдатны дзеяч нашай культуры, стваральнік славутага беларускага хору. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радзі́целі мн. л. ’нябожчыкі, родзічы’ (Ян., Нас., Гарэц.), радзі́целі, радзі́цельскі дзень ’Дзяды’ (Мат. Гом.), радзі́цель адз. л. ’родзіч, сваяк’ (ст.-дар., Жыв. сл.). Значэнне ’памёршыя бацькі’ з’явілася вынікам дыферэнцыяцыі назваў з-за семантычнага пераразмеркавання слоў бацькі́ (мясцовая назва бліжэйшых крэўных) і радзі́целірус. роди́тели ’бацькі’), што з ц.-слав., ст.-слав. родительтварэц; бацька’ (БЕР, 6, 297). Адносна мн. л. гл. Фасмер, 3, 492.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)