кабалісты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кабалістыкі (у 1 знач.).

2. перан. Які заключае ў сабе асаблівы, таямнічы сэнс; загадкавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́йны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца тайнай для каго-н., вядомы нямногім.

Тайная сустрэча.

2. Які яшчэ не пазнаны, унутраная сутнасць якога не выяўлена.

Тайныя з’явы прыроды.

3. Загадкавы, таямнічы.

У яго словах адчуваўся т. сэнс.

4. Звязаны з сакрэтнасцю, прызначаны для сакрэтных спраў.

Тайная паліцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Таямні́ца ’нешта скрытае, тайнае, загадкавае’, ’тайна’, ’таемнасць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк.), сюды ж таямні́чы ’патаемны’, ’загадкавы (пра чалавека)’, ’тайны, сакрэтны’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), таемні́чы ’тс’ (Вруб.). З польск. tajemnica, tajemniczy ’тс’, вытворных ад tajemny (Борысь, 625), гл. таемны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зага́дкавы, ‑ая, ‑ае.

Незразумелы, непазнаны, таямнічы. Загадкавы чалавек. Загадкавыя паводзіны. □ Загадкавая ўсмешка даўно сышла з начальніцкага твару, пасур’ёзнеў ён, нахмурыўся. Лынькоў. Гэта былі ўжо не кусты і не дрэўцы, а загадкавыя белыя здані, ні на, што не падобныя. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неве́домый невядо́мы; (таинственный) таямні́чы;

неве́домая си́ла невядо́мая (таямні́чая) сі́ла;

неве́домые места́ невядо́мыя ме́сцы (мясці́ны);

неве́домый (кому, чему) невядо́мы (каму, чаму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забабо́ны, ‑аў; адз. няма.

Вера ў тое, што некаторыя з’явы і падзеі маюць таямнічы сэнс і з’яўляюцца прадказаннем будучага; прымхі. Рэлігійныя забабоны. □ Сабраўся ў старэчай памяці нязмерны запас дзівосных успамінаў, у якіх траплялася здаровая жыццёвая мудрасць з густой сеткай спрадвечных забабонаў. Зарэцкі. — Калі сустрэнеш папа на дарозе — не к дабру, — кажуць людзі. Міхалка плюе, нібы верыць у гэты[я] дурныя забабоны. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раманты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рамантызму (у 1, 2 знач.). Рамантычная паэзія. □ У зборніку «Шляхам жыцця» .. [Я. Купала] даў узоры высокага рамантычнага стылю беларускай літаратуры. Лойка.

2. Схільны да рамантыкі, рамантызму (у 3 знач.); прасякнуты рамантыкай, незвычайны, таямнічы. Рамантычная натура. Рамантычны настрой. □ З цікавасцю гляджу я на гэтыя рамантычныя мясціны. Ыазыр — горад старажытны, і нямала адбылося тут розных падзей у даўно мінулыя часы. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мі́стыка ’вера ў надпрыродныя, таямнічыя сілы і зносіны з імі чалавека’, ’нешта загадкавае, нерастлумачальнае’ (ТСБМ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77), якое праз зах.-еўр. мовы прыйшло са ст.-грэч. μυστικός ’таямнічы’. Не выключана ў якасці пасрэдніцы польск. мова, як у лексемы містэрыя ’тайныя абрады ў гонар бажаства ў старажытных краінах’, ’рэлігійная драма ў сярэднія вякі’, ст.-бел. мистерия ’містэрыя, таінства’ (XVI ст.), якое са ст.-польск. misteryjum < с.-ням. Mysterium (мн. л. Mysteria) < лац. mystērium < ст.-грэч. μυστήριον ’тайна, таінства’ (Булыка, Лекс. запазыч., 179; Фасмер, 2, 627) < ст.-грэч. μύω ’закрываю вочы, стульваю губы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тайба́ ’трыманне ў тайне, тайна’, ’утойванне, хаванне’: тайба грошай (Нас.). Прамая паралель у сучасных славянскіх мовах толькі ў славен. дыял. tȃjba (гл. Фурлан у Бязлай, 4, 147), што можна разглядаць як сепаратную беларуска-славенскую ізаглосу. Параўн., аднак, ст.-слав. таибьна ’тайна’, таибьно ’таямнічы, таемны’, таибьникъ ’асоба, якая валодае тайнай, жрэц, святар’ (толькі ў Супрасльскім кодэксе), стараж.-рус. таиба ’тайна’. Непасрэдна да прасл. *tajьba (сінанімічнага *tajьna, гл. тайна), якое з’яўляецца вытворным з суфіксам ‑ьbа (аб ім, але без кантынуантаў *taj‑ гл. Слаўскі, SP, 1, 61–62) ад *tajь ’таямніца, тайна’, ’таямніча, скрытна’ (< *tajiti, гл. таіць). Гл. яшчэ Скок, 3, 434.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́йны 1 ’вядомы нямногім, загадкавы, таямнічы’ (ТСБМ, брасл., Сл. ПЗБ), ’скрытны (пра чалавека)’ (Ян.; люб., Жыв. НС), ’падпольны’ (Ласт.), ст.-бел. тайныи ’тайны’ (1457 г., КГС), сюды ж прыслоўе та́йна ’таемна, скрытна ад іншых’ (ТСБМ, Бяльк.), ’патаемна’ (Сл. ПЗБ), тайно ’тс’ (ТС). Укр. та́йный, рус. та́йный, стараж.-рус. таиныи ’тс’, польск. tajny, tajni, чэш., славац. tajný, серб.-харв. tȃjnī, старое славен. tajne ’тайны, схаваны’, ст.-слав. таинѣ ’таемна, скрыта’. Да прасл. *tajьnyjь, прыметнікавага дэрывата ад *tajьna, гл. тайна, таіць.

Та́йны 2, та́йный ’танны’ (бяроз., ЛА, 3). Змена н > й у выніку дыялектнай дысіміляцыі падоўжанага санорнага. Аналагічны працэс з іншай субстытуцыяй зычных у тадны, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)