таямні́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. таямні́чы таямні́чая таямні́чае таямні́чыя
Р. таямні́чага таямні́чай
таямні́чае
таямні́чага таямні́чых
Д. таямні́чаму таямні́чай таямні́чаму таямні́чым
В. таямні́чы (неадуш.)
таямні́чага (адуш.)
таямні́чую таямні́чае таямні́чыя (неадуш.)
таямні́чых (адуш.)
Т. таямні́чым таямні́чай
таямні́чаю
таямні́чым таямні́чымі
М. таямні́чым таямні́чай таямні́чым таямні́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

таямні́чы, -ая, -ае.

1. Поўны таямніцы (у 1 знач.), загадкава-незразумелы.

Т. шорах.

2. Які з’яўляецца тайнай і наўмысна хаваецца.

Прыехаў з таямнічай мэтай.

3. Шматзначны, загадкавы.

З таямнічым выразам твару.

|| наз. таямні́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таямні́чы таи́нственный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таямні́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Поўны таямніцы (у 1 знач.), загадкава-незразумелы. Наўкола ляжалі абшары лесу, заўсёды такія ваб[н]ыя і таямнічыя. Шчарбатаў. Я думаў і думаю часта пра яшчэ адну таямнічую недарэчнасць жыцця: ну, дзе ён ходзіць і што ён марудзіць — той, каму так радасна было б назаўсёды, на ўсё жыццё падзяліцца шчасцем з гэтай харошай, яшчэ ўсё самотнай дзяўчынай?.. Брыль. // Незразумелы, загадкавы (пра чалавека). Вясковы каваль Сымон Кушнер здаваўся Васілю нейкім таямнічым чалавекам, траха што не чарадзеем. Кулакоўскі.

2. Які стаіць па-за мяжой пазнання чалавекам; недасягальны, незвычайны. У нас сустракаюцца яшчэ людзі, якія вераць у «таямнічыя сілы». «Маладосць». // Які мае цудадзейную сілу. Калісьці цёмны чалавек верыў у таямнічую сілу слова-праклёну, слова-малітвы. Юрэвіч.

3. Які сведчыць пра наяўнасць таямніцы; які заключае ў сабе таямніцу (у 2 знач.). — А потым [Сцёпка] скаваў паміж рэчкаю і Гнілым балотам! — бабка Агапа гаварыла гэта таямнічым голасам. Колас. Чуліся нейкія таямнічыя, прыглушаныя гукі летняга вечара. Новікаў. Пры сустрэчы з калегам .. [Запольскі] надаваў свайму твару таямнічы выгляд і ціхенька апраўдваўся. Пальчэўскі. Таямнічая ўсмешка з хітрынкай застыла на твары [Малашкіна]. Пестрак.

4. Тайны, сакрэтны, што хаваецца ад іншых. Для [хлопцаў] гэта была таямнічая гульня, пра якую ніхто не павінен ведаць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таямні́ча прысл., таямні́чы

1. gehéimnisvoll, gehéimnisreich; mysteriös (загадкавы, незразумелы);

2. ǘbernatürlich (па-за мяжой пазнання);

3. (тайны, заборонны) gehéim, héimlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

фанто́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прывід, здань.

Таямнічы ф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неве́данный невядо́мы, таямні́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таи́нственный таямні́чы, тае́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зага́дкавы, -ая, -ае.

Незразумелы, непазнаны, таямнічы.

Загадкавая з’ява.

Загадкава (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. зага́дкавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незнаёмец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Незнаёмы, невядомы чалавек.

Таямнічы н.

|| ж. незнаёмка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)