калашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны; незак., каго-што (разм.).

1. Кудлаціць, тармасіць, моцна тузаць.

К. ніткі.

Свінні калашмацілі снапы.

2. Біць.

Хлапчукі калашмацілі адзін аднаго.

|| зак. адкалашма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тереби́ть несов.

1. перабіра́ць; (дёргать) ту́заць; (тормошить) тармасі́ць; (щипать) ску́бці;

2. (лён, коноплю) рваць; (машиной — ещё) церабі́ць;

3. перен. ту́заць, тармасі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затармасі́ць 1, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак., каго.

Разм. Замучыць, стаміць тармосячы. Дзеці мяне зусім затармасілі.

затармасі́ць 2, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак.

Разм. Пачаць тармасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Тармасіць некаторы час. Чакай кінуўся на паратунак. Патармасіў Пашку, зазірнуў у твар. Камандзір быў мёртвы. Паўлаў.

2. Растармасіць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турмасі́на ‘мітусня’ (дзятл., Сл. рэг. лекс.). Да тармасі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ца-ба́ба ’дзіцячая гульня, хованкі’ (ТС). Відаць, да ку‑ цавацьу (гл.) ’тармасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кілды́шыцьтармасіць, валтузіць’ (Сцяшк.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. keldinti ’перасунуць, пераставіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турбушы́цьтармасіць, тузаць’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем турбава́ць і трыбушы́ць ‘тармашыць, будзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патармасі́ць ’патрэсці за валасы’, ’пацягаць’, ’паштурхаць’ (Нас.). Да тармасі́ць (гл.), якое не мае канчатковай этымалогіі (гл. Фасмер, 4, 84; Скок, 1, 441; Махэк₂, 651).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растарма́ха ’нехлямяжы, нязграбны чалавек’ (Ласт.), растармаха́ны ’раскудлачаны’ (Сл. ПЗБ), растармэ́ха ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл., Сл. рэг. лекс.), растармэ́ханы ’неахайны’, растармасі́ць ’разарваць, тузаючы’ (Нас.). Гл. тармасіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)