то́пнутьII несов., прост. тану́ць, тапі́цца.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
утопа́ть несов.
1. (тонуть) тану́ць; (топиться) тапі́цца;
2. перен. патана́ць, тану́ць;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
иста́пливатьсяII несов., возвр., страд. (о сале и т. п.) расто́плівацца, тапі́цца; (перетапливаться) перато́плівацца.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Патапе́ча, патопёча ’багна, забалочанае месца’ (Яшк., Бяльк., Інстр. I, Мат. Гом.). Да тапіць, тапіцца (гл.). Параўн. іншыя семантычна блізкія лексемы: тапіла, тапілы, тапіна (Талстой, Геогр., 169–170). Аб суфіксе -еча гл. Сцяцко, Афікс. наз., 40.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Тапля́к ’бервяно, якое доўгі час праляжала пад вадой’ (ТСБМ), ’дрэва, якое ляжала ў вадзе’ (віц., Нар. сл.; барыс., Сл. ПЗБ), ’патанулае дрэва’ (лельч., Расл. св.), топля́к ’патанулая калода’ (ТС, ПСл). Ад тапі́ць, тапі́цца, гл. тапі́ць 1.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Патапе́ц, потопе́ц, потопо́к ’грузіла’, ’паплавок’ (ТСБМ, Крыв.; паўн.-усх., КЭС; Касп.), патапы́ ’грузіла’ (лід., Сл. ПЗБ). Да тапі́ць — тан́уць (гл.). Ізасема або семантычная калька з літ. grim̃ždas ці gramždíklis ’грузіла’, якія ад gramždìnti ’тапіць, пагружаць’, grimzdė́ti ’загразаць, тануць, тапіцца’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
топи́тьсяII несов., возвр., страд. (о сале и т. п.) тапі́цца; (о молоке) адто́плівацца; см. топи́тьII.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
раставаць, тапіцца; таяць (абл.)
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.) 
Ка́пнуць ’памерці’ (Растарг., Юрч.), серб.-харв. ка̏пнути ’выбіцца з сіл’, макед. капне ’знемагчыся’, балг. капна ’ўпаду ад знясілення, згіну’. Прасл. kap‑nǫ‑ti, якое пасля спрасцілася ў кануць ’прапасці, знікнуць бясследна’, як рус. тонуть < topnǫti ’тапіцца’. Да ка́паць (гл.). Семантыка больш падрабязна ў Трубачова (9, 147–148).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
тону́ть несов.
1. тану́ць; патана́ць; (о человеке) тапі́цца;
2. перен. (становиться незаметным) тану́ць;
тону́ть в тума́не тану́ць у тума́не.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)