селядзе́чніца, ‑ы, ж.

Талерка прадаўгаватай формы, у якой падаецца на стол селядзец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́лкі, -ая, -ае.

1. Які мае невялікую глыбіню.

Мелкае возера.

Мелкае свідраванне.

2. 3 нізкімі краямі, з меншай глыбінёй у параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі.

Мелкая талерка.

|| наз. ме́лкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тарэ́лкаталерка, металічны абажур’ (Сцяшк.), ’талерка’ (Ян.; дзятл., астрав., Сл. ПЗБ), тарэ́лка, тары́лка ’фарфоравая ці металічная (раней і драўляная) пасудзіна для яды’ (брэсц., гом., З нар. сл.), тарэ́лка, таре́лка, тарэ́лочка ’неглыбокая міска, талерка’ (Вярэн.). З метатэзай да талерка (гл.) або пазнейшыя запазычанні з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спо́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка.

Расставіць сподкі на стале.

|| памянш. спо́дачак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. спо́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нако́латы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад накалоць.

2. у знач. прым. З невялікай трэшчынай, надтрэснуты. Наколатая талерка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́ўрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сеўру; зроблены на фарфоравым заводзе ў г. Сеўры. Сеўрскі фарфор. Сеўрская талерка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надтрэ́снуты прям., перен. надтре́снутый;

~тая тале́рка — надтре́снутая таре́лка;

н. го́лас — надтре́снутый го́лос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

таре́лка тале́рка, -кі ж.;

не в свое́й таре́лке не ў сваёй тале́рцы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паты́нка ’металічная талерка’, ’дыскас’ (Нас.), ст.-бел. патына, патыня, патина ’металічная талерка, якую выкарыстоўваюць у час абедні’ (1583 г.) запазычаны са ст.-польск. patyna ’тс’, якое з лац. patina ’міска, нізкая каструля, патэльня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Параўн. таксама паціна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надтрэ́снуты, ‑ая, ‑ае.

1. З невялікай трэшчынай. Надтрэснутая талерка. Надтрэснутае люстра.

2. перан. Які дрыжыць, хрыпіць (пра голас, гукі і пад.). Голас Ніканора знізіўся, стаў надтрэснутым і хрыплым. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)