шэсцьдзеся́т, шасцідзесяці, Т шасцюдзесяццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 60. Шэсцьдзесят памножыць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 60. Шэсцьдзесят гадоў таму назад прыстаў Талаш у прымы да Насці Балыгі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракава́ты, ‑ая, ‑ае.

Зашырокі, некалькі шырокі. Плацце крыху шыракаватае, відаць, гаспадыня некалі была таўсцейшая. Асіпенка. Дзед Талаш расчуліўся.. Куртаты, шыракаваты на канцы і трохі задзёрысты нос яго падняўся ўгору і апусціўся ўніз. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Папярэдне ў думках разгледзець усе магчымыя акалічнасці, дэталі чаго‑н.; усебакова ўзважыць; падумаўшы, вырашыць. Абдумаць пытанне. Абдумаць маршрут. □ Дзед жа Талаш за гэты час абдумаў план свайго далейшага дзеяння. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.

Разм. Ваюючы, пацярпець няўдачу, прыйсці да дрэнных вынікаў. Перавёў дзед Талаш вочы на царскі партрэт, патрос галавою. — Ваяка... Даваяваўся, сволач ты, гіцаль, да таго, што ўжо і меднае капейкі не маеш! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цма́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Прыцмокваць губамі, языком і пад., выказваючы захапленне або расчараванне. — Ну ж і стрэльбу здабыў ты сабе, Мартын! — цмакаў дзед Талаш, разглядаючы дзівосную стрэльбу. Колас. І сёння яшчэ некаторыя цмакаюць, шкадуючы леташні снег. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да замяць.

2. Перашкаджаць, быць перашкодай каму‑, чаму‑н. Дзед Талаш ссунуў з ілба шапку, нібы яна замінала яму думаць. Колас. Птушкі маюць індывідуальныя галасы, Пяюць і не замінаюць адна другой. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неадчэ́пны, ‑ая, ‑ае.

Які не дае спакою, неадступны; назойлівы. Дзед Талаш стаяў з боку ад гэтага вясёлага шуму.. Яго старая галава думала свае думкі, неспакойныя, неадчэпныя. Колас. [Уладзік] ішоў сабе, насвістваючы нейкі неадчэпны матыўчык. Крапіва. Тонка і цягуча гудуць неадчэпныя камары. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несправядлі́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць несправядлівага. Несправядлівасць крыўды.

2. Несправядлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; несправядлівы ўчынак. Слухаў дзед Талаш і тросся ад злосці на паноў, на польскую ваеншчыну, на несправядлівасць. Колас. Як на планеце нашай многа Несправядлівасць, пакут. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сілкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

1. каго. Карміць, падмацоўваць ежай. Дзед Талаш сілкаваў Панаса хлебам і салам, спецыяльна спечаным тут жа на ражончыку над агнём. Колас.

2. што. Спец. Забяспечваць чым‑н. неабходым для нармальнага дзеяння, функцыяніравання. Сілкаваць кацёл вадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) агляд, праверку чаго‑н. Абследаваць раку. // Уважліва агледзець (аглядаць), азнаёміцца (знаёміцца) з чым‑н. Дзед жа Талаш з Нупрэем узялі на сябе задачу абследаваць пункты, што ляжалі па дарозе на мястэчка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)