◎ Пуцга́н ’пузаты’ (Стома–Сініца). Гл. пузган ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
растулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., што.
Разм. Развесці стуленыя парныя часткі цела або адзення. Растуліць крыссе паліто. □ Саша ўзняў перад сабою сініцу і растуліў далоні. Сініца ціўкнула і паляцела на вяршаліну бярозы. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сіню́к ‘сініца’ (Янк. Мат., Сцяшк. Сл.), сіню́к сіні ‘Parus caeruleus, сініца’ (Ласт.). Да сіні (гл.). Параўн. назвы птушак ад таго ж кораня: укр. синя́к ‘дзікі шызы голуб’, польск. siniak ‘від дразда’ і інш., гл. сіняк 3. Гл. таксама Антропаў, Назв. птиц, 355.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Снігі́р ‘гіль, Pyrrhula vulgaris Briss.’ (Пятк. 2), сніга́р ‘чубатая сініца’ (ПСл). Гл. снягір.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сла́ўка, ‑і. ДМ слаўцы; Р мн. славак; ж.
Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з бураватым апярэннем, якая звычайна робіць гняздо на зямлі. Уверсе, на галлі, шмыгае чорнагаловая слоўка, скача, папіскваючы, чубатка-сініца, асыпаючы на мяне старыя шыпулькі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сіко́рка ‘сініца’ (Сцяшк. Сл.). Запазычаны з польск. sikora, sikorka ‘тс’, паводле Брукнера (490), ад syku ‘піску’, гл. сыкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піскора ’від дзікай качкі’ (ТС). Да піск (гл.). Суф. ‑ор‑а першапачаткова меў экспрэсную функцыю, параўн. прасл. *sykora ’сініца, Parus’, *сіё tvora ’дзятва’ (Слаўскі, SP, 2, 25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёўчык ’сініца (?)’ (Мат. Гом.). Укр. йовчик ’камянка з сямейства драздоў (Oenathe Oenathe)’ (Нікан.). Магчыма, звязана па паходжанню з укр. назвамі івалгі ева, века (параўн. Ніканчук, БЛ, 5, 1974, 66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смяцю́х ‘від жаваранкаў, якія не адлятаюць у вырай’ (Скарбы), ‘шэрая сініца’ (Сцяшк. Сл.), сьмэтю́шка ‘жаваранак чубаты, Galerida cristata L.’ (стол., Нікан.), укр. смітю́х ‘тс’. Да смецце (гл.), бо птушкі ўзімку збіраюцца каля сметнікаў. Гл. сметнік 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
драбні́ць, драбню, дробніш, дробніць; незак., што.
1. Дзяліць на больш дробныя часткі; драбіць. Драбніць надзелы. □ — Я не схільны, таварыш Сініца, каб ты камандаваў атрадам, ды яшчэ такім маленькім, як у цябе. Нашто драбніць вашы сілы? Лынькоў.
2. Рабіць драбнейшым, часцейшым, чым звычайна. Яна была маленькая, Люся, толькі па плячо мне, і мне прыходзілася трошкі драбніць крок, каб ісці з ёй у нагу. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)