асе́лішча, -а, н. мн. -ы, -аў.

1. Месца, занятае будынкамі, садам, агародам; сядзіба.

Ранейшае а.

2. Прытулак; месца жыхарства.

Не мець сталага а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маёнтак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Зямельнае ўладанне памешчыка, а таксама панскі двор, сядзіба.

Панскі м.

|| прым. маёнткавы, -ая, -ае і маянтко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фальва́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

1. У феадальнай Польшчы, Літве, Беларусі і Заходняй Украіне: панская гаспадарка з комплексам будынкаў, заснаваная на паншчыннай працы сялян.

2. Невялікая сядзіба пана, хутар.

|| прым. фальварко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́нча, нескл., н.

1. Сядзіба ў краінах Лацінскай Амерыкі.

2. Ферма, звычайна жывёлагадоўчая, у ЗША.

[Ісп. rancho.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уса́дьба ж.

1. сядзі́ба, -бы ж.;

крестья́нская уса́дьба сяля́нская сядзі́ба;

2. (поместье) двор, род. двара́ м.; ист. паме́сце, -ця ср.; (имение) маёнтак, -тка м.;

поме́щичья уса́дьба ист. па́нскі двор.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сэ́дас ’месца жыхарства, сяліба, котлішча’ (ТСБМ), сэ́дэссядзіба’ (стол., Нар. сл.; Лекс. Бел. Палесся), седас ’паселішча, селішча’ (староб., А. Кулакоўскі), сэ́дасік (сэ́дэсикъ) ’донца ў чарцы’ (Нас.), ст.-бел. седесъсядзіба, цэнтр, кватэра’ (Гарб.). Параўн. польск. sedesсядзіба, селішча, кватэра’, ’сядзенне ў туалеце’, ’задніца’. Запазычана з лац. sedes ’сядзенне, крэсла; месца жыхарства, жыллё’ непасрэдна або праз польскае пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бая́рскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да баяраў, належыць баярам. Баярская сядзіба. // Які складаецца з баяраў. Баярская дума. // Уласцівы баярам. Баярскі быт эпохі Івана Грознага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Садзі́басядзіба; зямельны ўчастак на якім знаходзіцца хата з гаспадарчымі пабудовамі; сад’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Яшк., Інстр. 2, Нар. лекс., Шушк.), ’засяленне, выган’ (Нас. гіст.), ’засяленне, аселасць’ (Гарб.). Укр. сади́басядзіба’, польск. sadyba < усходнеславянскіх (Брукнер, 479). Слова з не вельмі ясным статусам. Лаўчутэ (Лекс. балг., 21; Балтизмы, 130) зыходзячы з лінгвагеаграфіі і суфіксацыі (балт. суф. ‑yba пры слав. *‑ba), крыніцай слова лічыць літ. sodýbaсядзіба’ < sod‑inti ’садзіць, сажаць’ + суф. ‑yba. Супраць Трубачоў (ЭССЯ, Проспект, 78), які лічыць слова праславянскім дыялектызмам, і Слаўскі (SP, 1, 62), паводле якога слова з’яўляецца познім славянскім утварэннем ад прасл. *saditi + суф. ‑iba, дзе ‑i‑ ўзята з інфінітыва. Параўн. сядзіба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сялі́ба ’населены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.)’ (ТСБМ), ’двор, месца з жылым памяшканнем і прыналежнымі да яго пабудовамі і агародам’, ’жытло, дамоўка’, ’пасяленне’ (Ласт.), ’селішча’, ’месца пасялення’ (Мядзв., Шн. 2, Нік., Оч., Сержп. Прымхі), ’сядзіба’ (Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Яшк., Бяльк.), сялі́бішча ’месца, дзе была сядзіба’ (Сл. ПЗБ). Да сяліць, па ўзору сядзіба (гл.) з суф. ‑іба, якому прыпісваецца балтыйскае паходжанне, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 130; Мартынаў, SlW, 66 і інш.; параўн. больш раннія формы сялі́дба (сели́дба) ’будоўля’ (Нас., Шымк. Собр.), ст.-бел. сели́дьба ’пасяленне’ (Козыраў, Очерки, 171), рус. наўг., пск. сели́тьбасядзіба’, макед. сели́дба ’перасяленне’ і пад., селідзе́бнэ ’вялікі прысядзібны ўчастак’ (лун., Выг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мы́за 1, ‑ы, ж.

Сядзіба з сельскагаспадарчымі будынкамі; хутар (пераважна ў Прыбалтыцы). [Дзяўчына:] — Я ніхто, я тутэйшая, з мызы пана Смілгаса. Вунь пад самым лесам яна. Сабаленка.

[Эст. môis.]

мы́за 2,

гл. мыса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)