слайд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і дыяпазітыў.

2. Рухомае сядзенне ў гоначнай лодцы (спец.).

|| прым. сла́йдавы, -ая, -ае.

Слайдавая фатаграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стульча́к, ‑а, м.

У туалеце — сядзенне з адтулінай у сярэдзіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стульча́к м. стульча́к, -ка́ м., сядзе́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сядло́, -а́, мн. сёдлы і (з ліч. 2, 3, 4) сядлы́, сёдлаў, н.

1. Сядзенне для конніка, якое ўмацоўваецца на спіне жывёлы.

Новае с.

2. Скураное сядзенне веласіпеда, матацыкла.

3. Назва розных дэталей для апоры, насадкі чаго-н.

Сядло клапана.

4. Паніжэнне між дзвюма вышынямі ў горным хрыбце.

С.

Эльбруса.

Выбіць з сядла — вывесці з раўнавагі, пазбавіць спакою.

|| памянш. сядзе́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. седлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́злы, -аў.

1. Сядзенне для фурмана ў перадку экіпажа.

2. Падстаўка для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж.

Пілаваць дровы на козлах.

3. Спосаб састаўлення вінтовак.

Саставіць вінтоўкі ў к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слайд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Тое, што і дыпазітыў.

2. Спец. Рухомае сядзенне ў гоначнай лодцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Се́дзілка, се́дзелка, се́дзялкасядзенне ў прасніцы’ (паст., віл., Сл. ПЗБ), ‘стойка для дзяцей’ (круп., Сл. ПЗБ), ‘сядзенне ў прыстасаванні для пад’ёму бортніка’ (рагач., Сл. ПЗБ), седа́лка ‘крэсла для малога дзіцяці’ (ТС), се́дзелко ‘услончык, месца для сядзення’ (ТС), се́дзела, се́дзелка ‘частка прасніцы, на якой сядзяць’ (віл., Шатал.). Славен. sedélo, балг. седело. Прасл. *sědědlo, паводле Варбат (Морфон., 213), дэрыват ад прасл. *sěděti ‘сядзець’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) адносіць слова да балтызмаў, параўн. лат. sêdela ‘крэсла, сядзенне’, дыял. sêdelisсядзенне ў ільномялцы’, што не мае падстаў; хутчэй, запазычанне з беларускай мовы, параўн. макед. седил ‘верхняя частка сядла’, седалосядзенне’, балг. седа́лка ‘тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сиде́ние (действие) сядзе́нне, -ння ср.;

уста́ть от до́лгого сиде́ния стамі́цца ад до́ўгага сядзе́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рунду́к ’невялікая крамка на рынку’, ’куфар для прыпасаў’ (Бяльк.), ’куфар’, ’турбіна’ (Касп.). Параўн. укр. рунду́к ’ганак, прылавак’, рус. рунду́к ’узвышэнне’, ’прылавак з скрынкамі’. З цюрк. orunduk ’падушка, сядзенне’, тат. urundukсядзенне’ (Фасмер, 3, 517).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́дала ‘жэрдка або некалькі жэрдак у куратніку, на якія ноччу садзяцца куры; курасадня’ (ТСБМ, Касп., ЛА, 1), се́дало ‘тс’ (Пятк. 2., ТС, Сл. Брэс.), се́дла ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), се́даласядзенне ў прасніцы’ (гарад., Сл. ПЗБ), се́дало ‘дэталь калаўрота’ (Сл. ПЗБ), ‘месца, дзе чалавек часта бывае’ (Сл. Брэс.), ‘месца адпачынку’ (ТС). Укр. сі́дало, рус. зах. і паўдн. се́дало і седа́ло, ст.-рус. сѣдало, чэш. sedadlo, в.-луж. sedźadlo, серб.-харв. сје̏далосядзенне’, дыял. sedàluсядзенне ў кроснаў’, славен. sedálo, балг. седа́ло, макед. седалосядзенне’. Ад *sědati, ітэратыва дзеяслова sěděti ‘сядзець’ з суф. ‑dlo; гл. Махэк₂ 539. Паводле Слаўскага (SP, 1, 113), гэта ўтварэнні ўжо асобных славянскіх моў. Аднак Трубачоў (Ремесл. терм., 134) лічыць, што прынамсі як назва ткацкай лаўкі гэта слова праславянскае, паколькі мае адпаведнікі ў літ. sédeklė, лат. sēdekleсядзенне ў кроснаў’ і лац. sediculumсядзенне’. Варбат (Морфон., 213) таксама разглядае слова як праславянскае *sědadlo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)