пасы́пацца, ‑плецца; зак.

Пачаць сыпацца. Шыбы зазвінелі, а з некаторых пасыпаўся кіт. Колас. Зноў зазвінеў смех, пасыпаліся жарты. Няхай.

•••

Аж іскры з вачэй пасыпаліся гл. іскра.

пасыпа́цца, а́ецца; незак.

Зал. да пасыпа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рассы́пацца ’разрадзіцца’ (Нас., Байк. і Некр., Касп., Сержп. Прык., ТСБМ; ваўк., Стан.). Эўфемізм, да рассы́пацца ’упасці, разляцецца’, якое да сыпацца, сыпаць (гл.). Параўн. роскі́дацца ’разрадзіцца’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

класться страд.

1. кла́сціся;

2. кі́дацца, сы́пацца; лі́цца;

3. мурава́цца; кла́сціся;

4. не́сціся; кла́сціся; см. класть 1—4.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыдылі́ць ’ледзь-ледзь прысыпаць; ледзь засыпаць тонкім слоем’ (Мядзв.). Прэфіксальнае да дылі́ць/дыле́ць ’ледзь сыпацца, церушыць (пра снег)’ (Варл.), параўн. падылі́ць ’пакрапаць (пра дождж), пацерушыць (пра снег)’ (Касп., Шат., Варл.). Падрабязней гл. Антропаў, Супр. чыт. III, 5. Гл. таксама дыле́ць ’імжэць’, дыл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяршы́ць ’казытаць, скрэбці, раздражняць (у горле)’ (ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’пячы, свярбець’ (паст., брасл., Сл. ПЗБ), ’пыліць’ (Ласт.), пяршэ́ць ’казытаць, непакоіць (у горле)’ (Шат.), рус. перши́ть ’тс’, польск. pierszećсыпацца, парашыць (пра снег, іскры, пыл)’, pierszyć ’тс’, чэш. pršeti ’імжэць, сыпацца (пра дождж, снег і інш.)’, славац. pršať ’тс’, славен. pršẹ́ti ’тс’, серб.-харв. pr̀šiti ’тс’, балг. пършо́ли (< *пърши, гл. БЕР, 6, 114) ’тс’. Прасл. *pьršeti, *pьršiti ’сыпаць, рассыпаць’ (Махэк₂, 487; Сной₂, 589; Банькоўскі, 2, 559 — без усходнеславянскіх слоў). Да семантыкі параўн. папярэдняе слова (гл.), а таксама літ. peršė́ti ’шчымець, свярбець’, per̃ši gérklę ’пяршыць у горле’, якія разам з perštė́ti ’тс’ лічаць (гл. Сл. ПЗБ) крыніцай запазычання беларускіх слоў, што па лінгвагеаграфічных прычынах цяжка давесці; паралелі, хутчэй за ўсё, сведчаць пра гукапераймальны (імітацыйны) характар слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сы́паться

1. прям., перен. сы́пацца;

в я́му сы́пался песо́к у я́му сы́паўся пясо́к;

из-под мо́лотов сы́пались и́скры з-пад мо́латаў сы́паліся і́скры;

со всех сторо́н сы́пались ре́плики з усі́х бако́ў сы́паліся рэ́плікі;

2. страд. сы́пацца;

песо́к сы́плется (у кого, из кого) пясо́к сы́плецца (у каго, з каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сіці́цьсыпацца, імжэць (пра дробны дождж)’ (Юрч. Вытв.). Параўн. укр. ситі́ти ‘дажджыць, імжэць’, рус. сити́вень ‘дробны дождж, імжа’, си́тник, ситу́ха, ситя́га ‘тс’, што, паводле Слаўскага (JP, 36, 73), звязаны з балг. си́тен ‘дробны’: си́тен дъжд ‘дробны дождж’, серб.-харв. си́тан ‘тс’ і выводзяцца ад *sito (гл. сіта). Гл. Трубачоў у Фасмер, 3, 628; ЕСУМ, 5, 245.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

церушы́цца, цярушыцца; незак.

1. Не густа сыпацца, рассыпацца. Ну і пайшла ж весялуха, аж захісталася Язэпішына хата і скрозь шчыліны ў столі пачала церушыцца кастрыца. Сяркоў. Іголкі на .. [соснах] былі дробныя, растапыраныя; жаўцелі і церушыліся на мох. Пташнікаў.

2. Ісці (пра дробны снег, дождж); імжэць. Снег ужо не падаў, як раней, а церушыўся дробным, калючым пылам. Асіпенка. / у вобразным ужыв. Цярушыцца сцежкай імглістай Сутоннага змроку парча. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

труси́ться несов., прост.

1. (сыпаться, рассыпаться от тряски) церушы́цца, расцяру́швацца;

2. (дрожать, трястись от холода и т. п.) дрыжа́ць, трэ́сціся, калаці́цца;

3. страд. церушы́цца, парушы́цца, сы́пацца; см. труси́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́раб, ‑а; мн. карабы, ‑оў; м.

1. Пасудзіна, сплеценая з дубу, саломы і пад., для захоўвання, пераноскі, упакоўкі чаго‑н. Залез з перапуду [мужык] на гару і схаваўся там у кораб з пер’ем. Якімовіч. [Рыбакі] паставілі на фурманку вялізны кораб са шчупакамі, потым такі ж кораб з акунямі, і яшчэ адзін — з сялявай. В. Вольскі.

2. Разм. Тое, што і каробка (у 2 знач.). Некалькі год назад на цэнтральнай вуліцы горада высіўся між руін пануры, суровы кораб дома. Мележ.

•••

Поўны кораб — вельмі многа (звестак, навін і пад.).

Сем карабоў — вельмі многа (нагаварыць, наабяцаць і пад.).

Як з кораба — у вялікай колькасці (валіцца, сыпацца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)