сы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; сы́пся; незак.

1. Пра што-н. сыпкае, дробнае або пра многія прадметы: падаць, валіцца; асыпацца; ляцець, разлятацца ва ўсе бакі; выпадаць.

Са страхі сыплецца снег. 3 торбы сыплецца мука.

2. перан. Пра частыя гукі, словы: чуцца, распаўсюджвацца, гучаць.

Услед сыпаліся жарты.

3. Пра тканіну: разбурацца ў выніку выпадання нітак па абрэзаным краі (разм.).

4. перан. Імкліва ў спеху бегчы.

З узгорка сыпаліся дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́пацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. сы́плецца сы́плюцца
Прошлы час
м. сы́паўся сы́паліся
ж. сы́палася
н. сы́палася
Дзеепрыслоўе
цяп. час сы́плючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сы́пацца несов.

1. прям., перен. сы́паться;

у я́му сы́паўся пясо́к — в я́му сы́пался песо́к;

з-пад мо́латаў сы́паліся і́скры — из-под мо́лотов сы́пались и́скры;

з усі́х бако́ў сы́паліся рэ́плікі — со всех сторо́н сы́пались ре́плики;

2. страд. сы́паться; см. сы́паць;

і́скры з вачэ́й сы́плюццаи́скры из глаз сы́плются;

пясо́к сы́плецца — (з каго) песо́к сы́плется (из кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́пацца, ‑плецца; заг. сыпся; незак.

1. Падаць (пра што‑н. сыпкае, дробнае або пра многія прадметы). Лоўка ходзіць моцны струг, Стружкі сыплюцца наўкруг. Дзеружынскі. Цяпер Ніна бачыць, што вугаль сыплецца ў паравоз з тэндэра. Арабей. Віця не паспеў апамятацца, як адчуў, што за каўнер сыплюцца валасы, а галаву прыемна казыча халаднаваты метал. Нядзведскі. // Асыпацца. Выбухі грымелі адзін за адным. Няспынна сыпалася лісце і хвоя. Шамякін. [Брыгадзір:] — Якая муха цябе ўкусіла? Сыплецца жыта, а ты [Аксіння] — дамоў. Вярцінскі.

2. Ляцець, разлятацца ва ўсе бакі (пра што‑н. сыпкае, дробнае або многія прадметы). Іскры вогненным дажджом так і сыпаліся ў .. [электразваршчыка] з-пад рук. Краўчанка. Сыпаліся разбітыя кулямі шыбы, ляцеў тынк і руды цагляны пыл. Грахоўскі. Пырскі ад нявысах[л]ай гразі і лужын градам сыпаліся навокал. Якімовіч. Сыпаліся іскры з каменя, а кнот не запальваўся. Кулакоўскі. / у перан. ужыв. Адзін момант Ядвіся памаўчала, як бы вельмі засмуціўшыся, але з яе вачэй так і сыпаліся іскры смеху. Колас. / Пра частыя, дробныя гукі. У травяністых нізоўях скрыпелі дзеркачы, у кустоў’ях сыпаўся адчайны салаўіны пошчак. Кірэйчык.

3. Ісці, выпадаць (пра часты, дробны дождж, снег і пад.). На шэрую прамёрзлую зямлю бязгучна і густа сыплецца першы снег. Брыль. Неба ноччу нізкае, чорнае, з яго сыплецца і сыплецца імжа. Пташнікаў. // Ліцца, цячы частымі, дробнымі кроплямі (пра слёзы, пот і пад.). [Ганну] ахапіў жаль, яна не мела сілы стрымаць слёз, якія сыпаліся з пачырванелых вачэй. Гурскі. Горача стала, буйныя кроплі поту сыпаліся з твару [Алёшкі]. Якімовіч.

4. перан. Ляцець, навальвацца ў вялікай колькасці на каго‑н.; паступаць у вялікай колькасці з усіх бакоў. З розных кірункаў у .. [танк] сыпаліся кулі. Мележ. Ішла калектывізацыя. Пастрэльвалі, выходзячы з лясоў, банды, сыпаліся з-за мяжы варожыя адозвы. Лужанін. // Бесперапынна або з усіх бакоў гучаць, чуцца. За .. [Янушэўскім] наўздагон сыплюцца моцныя слоўцы, смех. Якімовіч. Дзе толькі ..[Цвірка] з’яўляўся, сыпаліся жарты, чуліся смех і песні. Сяргейчык.

5. Разм. Разбурацца ў выніку выпадання нітак па абрэзаным краі (пра тканіну).

6. перан. Разм. Імкліва бегчы; ісці, ехаць і пад. у спеху. Тут нам відаць стала, як польскія коннікі пачалі высыпацца з лесу і сыпацца з узгорка ў лагчыну. Чорны. Квактуха з крыкам адступае, а за ёю сыплюцца кураняты. Брыль.

7. Зал. да сыпаць (у 1, 3 знач.).

•••

Манна з неба не сыплецца гл. манна.

Пясок сыплецца з каго гл. пясок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; зак.

Пачаць сыпацца.

Пасыпаўся пясок.

Пасыпаліся жарты (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́пнуцца, ‑нецца; зак.

Аднакр. да сыпацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

церушы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., цяру́шыцца; незак.

1. Сыпацца, пакрысе рассыпацца.

З шчылін столі церушыўся пясок.

2. Ісці, імжэць (пра дробны снег, дождж).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высыпа́цца

‘да вы+сыпацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. высыпа́ецца высыпа́юцца
Прошлы час
м. высыпа́ўся высыпа́ліся
ж. высыпа́лася
н. высыпа́лася
Загадны лад
2-я ас. высыпа́йся высыпа́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час высыпа́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

церушы́ць, церушу́, цяру́шыш, цяру́шыць; незак.

1. што. Пераціраць, здрабняць што-н. сухое.

2. што і чым. Прымушаць што-н. сыпацца, падаць.

Ц. соль на хлеб.

3. Ісці, імжэць (пра дробны снег, дождж).

|| наз. церушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расточа́ться страд.

1. раскіда́цца, марнатра́віцца; ма́рна тра́ціцца;

2. дары́цца, раздава́цца, сы́пацца; см. расточа́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)